Знайсці
16.08.2022 / 12:483РусŁacБел

Юрыя Шаўчука аштрафавалі па справе аб дыскрэдытацыі расійскай арміі

Савецкі раённы суд Уфы сёння разгледзеў пратакол аб «дыскрэдытацыі» расійскай арміі, складзены ў дачыненні да лідара рок-гурта ДДТ Юрыя Шаўчука і аштрафаваў музыку на 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 2100 беларускіх).

Пратакол у дачыненні да Шаўчука склалі пасля канцэрта ДДТ ва Уфе ў маі. Падчас выступу Шаўчук, у прыватнасці, выказаўся аб радзіме і прэзідэнце Расіі: «Радзіма, сябры, гэта не задніца прэзідэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма — гэта бабуля-жабрачка на вакзале, што прадае бульбу. Вось гэта радзіма». Таксама ён казаў, што ў яго «страшна баліць душа» праз канфлікт ва Украіне. «Мы супраць вайны», — казаў тады музыкант.

Перад прысудам адвакат Шаўчука агучыў яго пазіцыю. Музыкант заявіў, што ён супраць любой вайны, у любой краіне і ў любыя часы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мойша/адказаць/
16.08.2022
Ну ў Беларусі ўжо б тэрмін у плечы далі, а там толькі штраф, а яны яшчэ сядзяць і баяцца пратэставаць.
0
Жнівень/адказаць/
16.08.2022
Шаўчук - гэта сумленне Расіі.
І караць яго за абразу "жопы презідента" - гэта такое...
16.08.2022
Уважают Юрия Шевчука и те,кто снизу и те,кто наверху. Это и есть народная любовь. Как и раньше с Высоцким.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера