Знайсці
21.08.2022 / 21:32 10

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Днямі з'явілася некалькі гучных прысудаў за лайкі. Апошні — жыхару Магілёва далі тры гады за адзін лайк у «Аднакласніках». Таму важна ведаць, дзе і каму вы ставілі лайкі, бо ва ўсіх сацсетках яны бачныя публічна.

Instagram

Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Ваша актыўнасць» (Your activity). Праз пункт «Узаемадзеянні» (Interactions) вы можаце паглядзець усе каментары, лайкі і адказы на гісторыі, якія вы пакідалі за ўвесь час.

Facebook

З мабільнай праграмы: зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Налады і прыватнасць» (Settings and privacy). Далей націсніце «Журнал дзеянняў» (Activity log). Там вы можаце паглядзець усю гісторыю вашага ўзаемадзеяння з сацсеткай.

З камп'ютара: клікніце па вашым аватары ў правым верхнім куце браўзера — адкрыецца меню. Далей абярыце пункт «Налады і прыватнасць», а пасля перайдзіце ў «Журнал актыўнасці».

«Укантакце»

З камп'ютара: пераходзім у меню «Навіны». Вы трапіце туды адразу, калі ўвядзеце ў адрасным радку vk.com. Далей з'явіцца меню ў правай частцы, дзе трэба націснуць на пункт «Рэакцыі».

Таксама вы можаце скарыстацца фільтрам лайкаў, дзе можна выбраць катэгорыі, якія вы лайкалі.

З мабільнай праграмы: націсніце на левы верхні кут, дзе адлюстраваны аватар вашага профілю. Далей перайдзіце ў меню «Закладкі» (Bookmarks). Пасля гэтага націсніце на кнопку «Рэакцыі» (Reactions).

«Аднакласнікі»

З «Аднакласнікамі» складана. Зайдзіце на сваю старонку і націсніце на сваё імя і прозвішча (у дадатку націсніце меню з трыма кропкамі, а пасля націсніце на сваё імя і прозвішча).

Вы пабачыце сваю стужку, у якой ёсць інфармацыя і пра «класы», якія вы паставілі, акрамя тых выпадкаў, калі вы схавалі гэтую інфармацыю з стужкі. Іншага шляху даведацца пра тое, дзе менавіта вы ставілі «класы», няма, і гэта праблема.

Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.

Агулам, парада яшчэ і ў тым, каб ставіць лайкі, у тым ліку на каментары іншых людзей, акуратна і ўдумліва, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Бо кожны з іх у любы момант можа быць запісаны сілавікамі.

Чытайце яшчэ:

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юный друг,всегда будь юным! / адказаць
21.08.2022
Satan, извините а
созрел вопрос
а что это вы собрались отдать даром?
0
Чел / адказаць
22.08.2022
Моя жена год назад устраивалась на работу. В США. На собеседовании её спросили, в каких соцсетях она представлена. После ответа "Ни в каких", у HR был продолжительный ступор. Вот реально баба зависла, не понимала, как так возможно. А моя принципиально нигде не регистрируется, ничего нигде не постит. Считает это глупым занятием. 
0
пупынин / адказаць
23.08.2022
Может тогда и НН убрать у себя трекеры yastatic, yandex. Одноклассники, вконтакт? Этому удивляюсь уже давно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30