Знайсці
16.08.2022 / 15:346РусŁacБел

Стала вядома, як будзе фармавацца Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада будзе рэфармаваная, але правесці агульныя выбары ў яе не атрымаецца, распавёў у эфіры «Еўрарадыё» дарадца Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Дабравольскі.

Кабінет — гэта выканаўчы орган, а Каардынацыйная Рада — прадстаўнічы, тлумачыць Дабравольскі.

Паводле яго, у абноўленую Каардынацыйную Раду ўвойдзе каля ста чалавек — прадстаўнікоў розных ініцыятыў і арганізацый, якія цяпер працуюць на перамены ў Беларусі.

«Гэта павінен быць прадстаўнічы орган, які абіраецца шырокім колам беларусаў. Аднак пакуль немагчыма стварыць умовы, каб гэта было зроблена», — гаворыць Дабравольскі.

Паводле яго, цяпер правесці галасаванне з удзелам людзей з Беларусі — нерэальна. Бо ніхто не можа гарантаваць бяспечнае галасаванне для людзей у краіне. «Пакуль гэта нерэальна, патрэбнае дэлегаванне».

Праз 6 месяцаў ці больш, кажа ён, такая платформа можа запрацаваць, але важна, каб на ёй была зарэгістраваная і ідэнтыфікаваная значная колькасць беларусаў. Тады адбудуцца прамыя выбары.

А да гэтага легітымнасць Рады будзе забяспечвацца не прамымі выбарамі, а дэлегаваннем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
антисвета/адказаць/
16.08.2022
@Праз 6 месяцаў ці больш, кажа ён, такая платформа можа запрацаваць, але важна, каб на ёй была зарэгістраваная і ідэнтыфікаваная значная колькасць беларусаў.@

как!? апяц!?
шчэ не ўсіх выявілі для спецслужбаў?
0
антисвета/адказаць/
16.08.2022
колькі разоў ужо гэта праходзілі - так званая апазіцыя толькі тым і займаецца, што грызнёй паміж сабой за кармушку ад Захада. гэты раз адрозніваецца толькі тым, што адбылося так бы мовіць уліванне новай крыві ў гэтую так званую апазіцыю і кармушка стала большай, таму што народ выйшаў, і “трыгеры” змаглі казыраць гэтым, выпрошваючы больш корму. але зноў жа – тільки для себе
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
16.08.2022
прыкольная фотачка. фіалетавыя блікі ў акулярах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031