Знайсці
16.08.2022 / 17:452РусŁacБел

Кандыдатаў у начальнікі хочуць правяраць праз сістэму распазнавання асоб

Газета «Веснік Магілёва», орган Магілёўскага гарвыканкама, піша, што праграмны прадукт Facial recognition technology (FRT) нібыта цяпер знаходзіцца ў стадыі абкаткі і амаль гатовы для выкарыстання.

Сэнс новай вынаходкі такі, што пры праходжанні асаблівай праверкі на пасаду ў любой дзяржустанове або павышэнні, кандыдат перад паліграфам (у выпадку, калі ён прымяняецца) будзе правярацца па базе, асноўная задача якой — выявіць факт прысутнасці чалавека на пратэсных мерапрыемствах.

Выказваецца спадзяванне, што такія праверкі мінімізуюць шанцы для трапляння ў шэрагі дзяржслужачых «нядобранадзейных» кандыдатаў.

Пакуль не названы распрацоўшчык прадукту, аднак кансультаванне, піша выданне, ажыццяўляе шэраг расійскіх распрацоўшчыкаў падобных прадуктаў, сярод якіх і тыя, хто падтрымліваюць працу софту ад NtechLab.

Раней у масавым апазнаванні пратэстоўцаў абвінавачвалі сістэму, распрацаваную кампаніяй «Сінезіс», але цяперашняя інфармацыя аб прыцягненні да распрацоўкі расійскіх кампаній, падобна, не пацвярджае гэтага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Axel Justas/адказаць/
17.08.2022
Засталося ўвесці экзамен на лізанне дупы - і вуаля, ў кожным выканкаме нікчэмнасці-ладуцькі жэстачайшэ патрабуюць церабіць даўгунец. Негатыўная селекцыя дасягае ідэальнага стану.
0
Днища не видно/адказаць/
17.08.2022
Короч, будут из 3% ядерных ябатек, начальников назначать. Добьют последнее, что осталось от нормальной экономики и нормальных людей. Итак, после 2020 года, приставленные, бывшие кгбисты и менты, директорами руководят. Ложат болт и на техпроцесс, и на требования, и на технологию, и на безопасность. Моллдёжь, БЕГИ из этого, 3% гадюшника, иначе замордуют "начальники', или погибните на войне, за этих "начальников".....!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера