Знайсці
17.08.2022 / 08:40РусŁacБел

Маск паведаміў, што збіраецца купіць «Манчэстэр Юнайтэд», а потым напісаў, што гэта жарт

Уладальнік кампаній Tesla і Space X Ілан Маск напісаў у твітары, што купляе футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд».

Але пры гэтым самы багаты чалавек у свеце не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў, і з улікам яго папярэдніх экстраардынарных заяў у сацыяльных сетках многія ўсумніліся ў тым, што ён сапраўды мае намер набыць англійскую каманду, якая адчувае ў апошні час вялікія цяжкасці. Праз некаторы час Маск прызнаўся, што пажартаваў.

Твіт Маска з'явіўся позна ўвечары ў аўторак. У ім бізнэсовец спачатку напісаў пра свае палітычныя погляды і паведаміў, што «падтрымлівае левую палову Рэспубліканскай партыі і правую палову Дэмакратычнай партыі» (і некаторыя журналісты ў сувязі з гэтым заўважылі, што гульцы на футбольным полі таксама могуць гуляць злева ці справа). Затым Маск дадаў: «І яшчэ — я купляю «Манчэстар Юнайтэд». Не дзякуйце» (на англійскай гэта выглядала так: Also I'm buying Manchester United ur welcome»).

Выказванне імгненна разляцелася па інтэрнэце і атрымала ўжо больш за 300 тыс. лайкаў.

Аднак карэспандэнты інфармацыйных агенцтваў, якія распавядалі пра гэты твіт, з самага пачатку нагадвалі, што ў мінулым бізнэсовец не раз рабіў, мякка кажучы, неардынарныя заявы ў твітары, таму незразумела, ці варта ставіцца да яго сур'ёзна.

Праз некаторы час асцярогі журналістаў пацвердзіліся. У адказ на пытанне аднаго з карыстальнікаў Маск напісаў: «Не, гэта стары жарт у твітары. Я ніякіх спартыўных каманд не купляю».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера