Знайсці
17.08.2022 / 10:07РусŁacБел

Сямʼя ў Маладзечанскім раёне выходжвае буслоў. Адзін з іх зляцеў, яго шукаюць

У сваёй сядзібе ў вёсцы Цівідаўка Маладзечанскага раёна Анастасія Чарняўская з сям’ёй выратавалі сёлета дзевяць буслоў, якія з розных прычын атрымалі траўмы. Клопат пра птушак даўно стаў для Чарняўскіх звыклым заняткам. Параненых і хворых ім не першы год прывозяць літаральна адусюль, распавядае «Мінская праўда».

— Раней мы імёны ім давалі, — расказвае Анастасія Чарняўская. — Але сёлета птушак было ўжо дзевяць. Дзе ўжо прыдумаеш столькі імёнаў? Я сама ў іх блытаюся, хоць парадкавыя нумары прызначай. Птушкі розныя — і дарослыя, і маленькія, якія атрымалі пашкоджанні, выпаўшы з гнязда. Людзі падбіраюць, паведамляюць пра гэта ў ахову прыроды, атрымліваюць у гэтай арганізацыі дазвол і вязуць буслоў нам.

Чарняўскія лечаць птушак, кормяць, даглядаюць іх, цярпліва чакаюць, пакуль яны змогуць самастойна лётаць і знаходзіць сабе ежу, потым выпускаюць на волю.

Але 15 жніўня з адным буслам здарылася бяда.

Птушку з пашкоджанай лапкай Чарняўскім прывезлі тыдзень таму з вёскі Мазалі.

— Лапка ў бусла была пашкоджана, пачалося гніенне. Мы абрэзалі падгнілую частку, перабінтавалі, лячылі птушку антыбіётыкамі, апрацавалі яе ад вошай. Два дні ў бусла была дэпрэсія, з-за якой ён адмаўляўся ад ежы. Потым мы падвялі яго да вальера з двума суродзічамі, каб паглядзеў, як яны ядуць, і яму таксама захацелася.

Па словах Анастасіі, зносіны з сабе падобнымі дапамаглі. Птушка стала есці «як не ў сябе», чатыры разы на дзень. Толькі паспявалі падносіць рыбу.

Паціху сталі выпускаць бусла пагуляць на двор. Ён махаў крыламі, распрацоўваючы іх. 15 жніўня быў шосты дзень знаходжання птушкі ў сядзібе Чарняўскіх.

— Падняўся вецер, бусел падхапіў гэтую паветраную хвалю і, нібы дэльтаплан стаў планіраваць у напрамку горада, да якога каля кіламетра, — распавядае Анастасія. — Мы з дзецьмі абышлі ўсю вёску, бліжэйшыя палі, але не знайшлі бусла. Людзі нам казалі, што бачылі, як ён ляцеў нізка над зямлёй з перабінтаванай лапкай у напрамку Лясных.

Настасся адзначае, што, калі птушку не знайсці, яна можа загінуць, проста памерці з голаду. Бусел да гэтага часу мае патрэбу ў антыбіётыках і пакуль не можа сам здабываць сабе ежу. Калі б не лапка, Анастасія не перажывала б за яго. Бусел знайшоў бы сваіх сабратаў, прыбіўся да іх, і ўсё было б добра, але ў цяперашнім яго стане гэта немагчыма.

Чарняўскія звяртаюцца да мясцовых жыхароў: калі бусел прызямліўся ў вас у двары, патэлефануйце ім па тэлефоне 8 (029) 569-77-21.

І не карміце яго салёным і смажаным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930