Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Адпаведны закон набыў моц 15 жніўня. Такі падыход пачалі абмяркоўваць і іншыя краіны, піша DW.
Бясплатны доступ да тампонаў і пракладак цяпер з'яўляецца законным патрабаваннем у Шатландыі. Уступіў у сілу закон, які абавязвае адукацыйныя і муніцыпальныя ўстановы прадастаўляць «бясплатныя сродкі ўсім, хто мае ў іх патрэбу». Шатландыя стала першай краінай у свеце, у якой дзейнічае такі закон.
З 2017 года Шатландыя ўжо ўклала амаль 32 мільёны еўра, каб забяспечыць доступ да пракладак і тампонаў у грамадскіх месцах. Наяўнасць была абавязковай у школах на працягу апошняга года, і цяпер яна пашыраецца. Шатландыя таксама хоча паслаць выразны сігнал і выступіць супраць так званай «менструальнай беднасці». Часам жанчыны ў якасці альтэрнатывы вымушаныя выкарыстоўваць пратэрмінаваныя і ўжо непрыдатныя сродкі.
Пра гэтую праблему вядома ў многіх краінах. Апытанне, праведзенае ў 2017 г. арганізацыяй па аказанні дапамогі Plan International, паказала, што толькі ў Вялікабрытаніі 10% дзяўчат і маладых жанчын ва ўзросце ад 14 да 21 года не могуць дазволіць сабе такога роду тавары — яшчэ 15% маюць фінансавыя цяжкасці з іх набыццём.





