Знайсці
17.08.2022 / 10:42РусŁacБел

Ігар Лосік упершыню за час знаходжання ў калоніі стэлефанаваўся з жонкай

Апошнімі навінамі пра мужа з Intex-press падзялілася Дар'я Лосік.

Ігар Лосік

Па словах Дар'і, ёй ужо двойчы ўдалося пагаварыць з Ігарам па тэлефоне. Стэлефаноўвацца можна было б і часцей, але паколькі Ігар «схільны да экстрэмізму», яго ў гэтым абмяжоўваюць.

— Адзін званок на два тыдні працягласцю каля пяці хвілін, — распавядае пра абмежаванні Дар'я Лосік.

Так ці інакш, кажа дзяўчына, дзякуючы гэтым званкам, яна можа хутка нешта спытаць у мужа, даведацца, як яго здароўе, настрой і абстаноўка ў цэлым. У апошняй тэлефоннай размове, у прыватнасці, Ігар, які пакутуе на артэрыяльную гіпертэнзію, супакоіў яе, сказаўшы, што ўсе неабходныя медыцынскія прэпараты яму выдаюць рэгулярна.

— Вельмі хвалююся за здароўе мужа, бо цяпер такая гарачыня, — тлумачыць прычыну сваёй трывогі Дар'я.

Лісты ад Ігара, па словах дзяўчыны, даходзяць рэгулярна: тры-чатыры на тыдзень. Як і раней, лісты даходзяць толькі ад сваякоў.

Дар'я кажа, што Ігар імкнецца адказаць у першую чаргу ёй.

— Вечарам пасля працы ў Ігара зусім мала часу, адказаць на лісты, я так разумею, ён можа толькі па нядзелях, бо ён працуе шэсць дзён на тыдзень, — адзначае дзяўчына.

У маральным плане, па словах Дар'і, мужу значна прасцей, чым у СІЗА, дзе ён быў адзін на адзін з каменнымі сценамі. У калоніі ў яго хаця б ёсць магчымасць ненадоўга выходзіць на вуліцу.

Дар'я з нецярпеннем чакае магчымасці атрымаць спатканне з Ігарам.

— Я не буду загадваць, калі гэта атрымаецца, але вельмі спадзяваюся, што яно адбудзецца як мага хутчэй, — рэзюмуе яна.

Нагадаем, блогер знаходзіцца ў ПК-1 Наваполацка. Ён быў затрыманы ў сябе дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года, а 14 снежня 2021 года асуджаны на 15 гадоў калоніі па «справе Ціханоўскага».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930