Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС
Эстонія рыхтуецца ўвесці забарону на ўезд грамадзян Расіі, якія маюць шэнгенскія візы, выдадзеныя іншымі еўрапейскімі дзяржавамі. Пра гэта паведамляе эстонскае нацыянальнае вяшчанне Rus.err.
Цяпер Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў краіны распрацоўваюць усе магчымыя варыянты, якія дазволяць не ўпускаць у краіну расіян з візамі, выдадзенымі іншымі краінамі Еўрасаюза.
Праца над рашэннем яшчэ працягваецца і прапанова цяпер афармляецца і павінна быць гатовая на гэтым тыдні.
Галоўнай мэтай Эстоніі з'яўляецца агульнаеўрапейская візавая забарона для грамадзян Расіі.
З 19 жніўня Эстонія не будзе ўпускаць на сваю тэрыторыю расіян, у якіх ёсць візы, выдадзеныя самой Эстоніяй.






Каментары
116
feafania/адказаць17.08.2022
Вельмі правільнае рашэньне.
131
Жом/адказаць17.08.2022
Дзіўныя людзі. Столькі гадоў пускалі да сябе беларускіх і расейскіх фашыстаў, якія прымалі людажорскія законы, гвалцілі і забівалі народ, знішчалі гісторыю, здзейснялі генацыд. А цяпер хочуць усіх пад адну грабёнку грэбсці.
Няўжо нельга было раней паклапаціцца аб пажыццёвай забароне на наведванне краін ЕС для расейскіх нквдшнікаў і дэпутатаў, беларускіх прапагандыстаў і пачвар, для якіх канстытуцыя - пусты гук? Сапраўды дзіўныя людзі. Чакаюць, пакуль саўковы фашыст кожную эчтонскую хату наведае?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заўтра па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела
 4
Гамяльчук сам навяліў рыбы, з'еў яе і ледзь не памёр
 1
Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера