Знайсці
17.08.2022 / 19:13 3

Амаль усё жыццё працаваў з лесам, дачка вядзе сацсеткі па-беларуску. Што вядома пра новага кіраўніка спраў Лукашэнкі

16 жніўня Аляксандар Лукашэнка памяняў свайго кіраўніка спраў. Апошні год гэтую пасаду займаў Валеры Іваноў, які сышоў у адстаўку па стане здароўя, а яшчэ раней кіраўніком спраў быў Віктар Шэйман, піша Свабода.

Юры Назараў, архіўнае фота.

Кіраўніцтва спраў — гэта вялізная бізнэс-імпэрыя, якая аб’ядноўвае дзясяткі самых розных аб’ектаў: дзіцячыя лягеры, санаторыі, гасьцініцы, рэстараны, фабрыкі мастацкіх вырабаў і іншае. У структуру Кіраўніцтва таксама ўваходзіць Дэпартамэнт гуманітарнай дзейнасьці.

Новым кіраўніком структуры стаў Юры Назараў, які да гэтага два гады быў віцэ-прэм’ерам, адказным за будаўніцтва, нафтахімію і дрэваапрацоўку. Хто ён такі і чым вядомы?

У дзень прызначэньня Юрыю Назараву споўнілася роўна 60 гадоў. Сам ён родам з Горак Магілёўскай вобласьці. Мясцовыя жыхары расказалі Свабодзе, што адтуль была родам маці чыноўніка Клара, а бацька Віктар быў зь Віцебску. Бацькі пабраліся шлюбам, калі былі на другім курсе мясцовай сельскагаспадарчай акадэміі. У хуткім часе ў іх зьявіўся першынец — Юры.

У выніку Юрыя гадавалі дзед з бабуляй — матчыны бацькі. Яны жылі ва Ўльяшыне, што за 10 кілямэтраў ад Горак. Школу Назараў канчаў ужо ў раённым цэнтры. Самі ж бацькі Назарава потым жылі ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны.

Пасьля школы Юры паступіў у Тэхналягічны інстытут на спэцыяльнасьць «Лясная гаспадарка». Працаваць вярнуўся на радзіму. Спачатку быў лясьнічым у Зубраўскім лясьніцтве. А ў 1988 годзе стаў дырэктарам Горацкага лясгасу.

У 2001 годзе Назарава забіраюць на пасаду намесьніка старшыні Камітэту лясной гаспадаркі. Як толькі ў 2004 годзе ўтвараецца ўжо Міністэрства лясной гаспадаркі, то Назараў пераходзіць на працу туды намесьнікам міністра.

У 2010 годзе Юры Назараў трапляе на працу ў Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, дзе становіцца намесьнікам Мікалая Корбута. Як толькі структуру ўзначальвае Шэйман, то месца Назараву ўжо не знаходзіцца, яго пераводзяць кіраваць канцэрнам «Беллесбумпрам».

На гэтай пасадзе ён дастаткова рэдка фігураваў у СМІ. Хіба што яркім стаў выпадак у ліпені 2015 году, калі некалькі сотняў рабочых Добрускай папяровай фабрыкі зладзілі забастоўку. Рабочыя былі кітайцы. Назараў тады заяўляў, што завадатараў дэпартуюць зь Беларусі.

У сакавіку 2020 году Назарава прызначаюць віцэ-прэм’ерам. У кастрычніку 2021 году ён казаў, што страты беларускага НПЗ праз санкцыі склалі каля 80 мільёнаў даляраў. Назараў заяўляў, што ў кожнага прадпрыемства ёсьць свой рэцэпт барацьбы з санкцыямі. Сам у санкцыйныя сьпісы заходніх краін чыноўнік ня трапіў.

Назараў часта інспэктаваў беларускія прадпрыемствы ў розных гарадах, адказваў за перамовы па нафце, таксама ў сфэру яго паўнамоцтваў уваходзіла Астравецкая АЭС.

Юры Назараў жанаты. Ягоная жонка працуе лекарам. Адзіная дачка Вікторыя таксама пайшла шляхам маці, скончыла Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт.

На сайце ўнівэрсытэту нават ёсьць характарыстыка Вікторыі Назаравай: «Адказная і працалюбівая, у стасунках з выкладчыкамі і аднакурсьнікамі добразычлівая, тактоўная. Карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у калектыве».

Цяпер Вікторыя працуе анэстэзіёлягам-рэаніматолягам у РНПЦ дзіцячай хірургіі ў Менску, ёй 28 гадоў. Адметна, што свой інстаграм яна апошнім часам збольшага вядзе па-беларуску. Вікторыя шмат падарожнічае, як па Беларусі, гэтак і па эўрапейскіх і азіяцкіх краінах.

У Юрыя Назарава ёсьць два браты і дзьве сястры. Брат Міхаіл працуе хірургам у расейскім Сочы, ён скончыў Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт. Яшчэ адзін брат Аляксандар жыве ў Кіраўскім раёне.

Сястра Ірына жыве ў Віцебску, працуе выкладчыкам музыкі. Яшчэ адна сястра Ларыса працавала мэдсястрой пад Магілёвам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Нахалеры? / адказаць
17.08.2022
Дзіўная справа. Як Лукашэнка прызначае кагосьці кудысьці, незалежныя журналісты, якіх Лукашэнка выкінуў з краіны (а іх калегаў пасадзіў), адразу кідаюцца пісаць біяграфіі гэтых прызначэнцаў.
Пяшчотненька так пішуць, лагодненька, з прыязнасцю -- не як пра памагатых рэжыму, які нарабіў злачынстваў і пазабіваў людзей, а як пра добрых дзядзькаў. Трэба ж, усё жыццё працаваў з лесам. Які малайчына! І дачка якая харошая, медык. Нічога, што з установы, адкуль няправільных медыкаў пазвальнялі па-за ўсякімі законамі і нормамі маралі, але ж людзям дапамагае!
Хлопцы, што вы робіце? У вас Стакгольмскі сіндром?
3
Woodoo Cult / адказаць
17.08.2022
Нахалеры?, няхай пішуць, трэба ведаць сваіх ворагаў.
18.08.2022
Нахалеры?, просто пишут, о том, что лежит на виду. Чтобы написать, что-нить пикантное надо быть профи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30