Знайсці
17.08.2022 / 20:53РусŁacБел

Арыштаваную маёмасць Ігара і Дар'і Лосік выставяць на продаж

Аб гэтым сёння па тэлефоне паведаміла Дар'і Лосік судовы выканаўца.

Фоты рэчаў будуць апублікаваныя на сайце канфіскату, іх у любы момант могуць купіць чужыя людзі. Выкупіць рэчы можа і Дар'я Лосік, аднак для гэтага Ігару трэба было атрымаць спецыяльны дазвол, але адказ на яго запыт не прыйшоў.

«Вядома ж Ігар адправіў туды ліст, як толькі атрымаў ад мяне яго ўзор. Але! Сёння мне патэлефанавала судовы выканаўца, якая працуе па нашай маёмасці і паведаміла, што ўся арыштаваная маёмасць павінна быць выстаўлена на рэалізацыю. Адпаведна, УПВ Брэста нават не знайшла час выслаць Ігару адказ на яго заяву, альбо УПВ Брэста проста не правярае сваю пошту. Ну нічога страшнага. Заўтра мы ўбачымся асабіста з гэтымі людзьмі з прыгожага горада Берасця», — напісала Дар'я Лосік у Instagram.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930