Знайсці
18.08.2022 / 08:16РусŁacБел

Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку

У пачатку мая ў Брэсце ў адным з паркаў адбыўся інцыдэнт: дзве жанчыны пабіліся з-за ўкусу сабакі. Суд аштрафаваў адну з іх, але яна абскардзіла пастанову. Канчатковае рашэнне прыняў Брэсцкі абласны суд.

У пастанове суда імёны берасцеек на называюцца, толькі П. і А.

7 мая ў парку сабака ўкусіў П. за правую нагу. А. падышла да П., каб паглядзець на стан яе нагі. Паміж жанчынамі пачаўся канфлікт. П. штурхнула А., а А. у адказ ўдарыла П. нагой па правым сцягне — туды ж, куды прыйшоўся і ўкус. Гэта пацвердзілі і сведкі. А. сцвярджала, што нанесла ўдар машынальна ў адказ на ўдар П.

Экспертыза, якая была праведзеная праз тыдзень, зафіксавала ў П. пашкоджанні, якія «не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці». Было ўстаноўлена, што пашкоджанні ўтварыліся ад удару, нанесенага А.

У выніку А. прызначылі штраф у дзесяць базавых велічынь (320 рублёў).

А. спрабавала абскардзіць рашэнне суда, бо адно з пашкоджанняў было ўкусам сабакі, але эксперт не змог высветліць, якое менавіта, а ўладальніка сабакі таксама аштрафавалі за нанясенне пашкоджанняў П. Аднак суд палічыў, што падставаў для перагляду рашэння не маецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930