Знайсці
18.08.2022 / 10:59РусŁacБел

Лукашэнка даручыў прыдумаць, як зрабіць таннейшым лес для будаўніцтва дамоў на вёсцы

Прапрацаваць меры, якія дазволяць зрабіць таннейшымі піламатэрыялы для будаўніцтва дамоў на вёсцы, даручыў Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня падчас рабочага візіту ў Гродзенскі раён.

Фота: БелТА

Лукашэнка пацікавіўся, як на тэрыторыі гаспадаркі вырашаецца жыллёвае пытанне.

Паведамляецца, што асаблівую ўвагу ён звярнуў на будаўніцтва арэнднага жылля. У апошні час адзначаецца рост цэн на піламатэрыялы, у той час як у Беларусі дастаткова гэтага рэсурсу. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць меры, каб зрабіць таннейшай гэтую сыравіну, у прыватнасці, для будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці.

«За зіму трэба прадумаць гэтае пытанне», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера