Знайсці
18.08.2022 / 11:24РусŁacБел

ISW: Расійскія вайскоўцы губляюць упэўненасць у бяспецы Крыма

У сваёй чарговай справаздачы аб становішчы спраў на фронце амерыканскі Інстытут вывучэння вайны робіць выснову, што кіраўніцтва войска РФ «па ўсёй верагоднасці, усё больш губляе ўпэўненасць у бяспецы Крыма пасля нядаўніх украінскіх удараў па расійскіх вайсковых аб'ектах» на паўвостраве, піша BBC.

У апошнія тыдні адбыліся магутныя выбухі на расійскім вайсковым аэрадроме ў Новафёдараўцы каля курортнага горада Сакі і на складзе боепрыпасаў у вёсцы Майскае пад Джанкоем. Да гэтага нападу быў падвергнуты штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі.

Паводле ацэнак ISW, у адказ на напады расійскія сілы былі пераведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці і зведалі рэструктурызацыю. У тым ліку эксперты інстытута пішуць са спасылкай на ўкраінскую вайсковую разведку, што армія РФ перасунула свае самалёты ўглыб тэрыторыі Крыма або на аэрадромы, размешчаныя ў Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера