Знайсці
18.08.2022 / 18:13 1

Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць

У 1815 годзе прайшло вывяржэнне вулкана Тамбара ў Інданезіі. Загінула 100 тысяч людзей, попел ад вывяржэння трапіў у атмасферу, і праз гэта сярэдняя тэмпература на планеце панізілася на градус. У тым годзе ў Паўночным паўшар’і не было ні лета, ні належнага ўраджаю, а цэны на зерне выраслі ў 10 разоў.

Вывяржэнне вулкана Пінатуба на Філіпінах. Фота: The US National Archives

Як кажуць навукоўцы, аналагічная катастрофа з імавернасцю адна шостая можа здарыцца ў 21 стагоддзі, і мы да яе не падрыхтаваныя. Брытанскія даследчыкі апублікавалі артыкул на гэтую тэму ў часопісе Nature, дзе ўдакладнілі, што вывяржэнне паўплывала б на ланцугі паставак, на клімат і харчовыя рэсурсы ва ўсім свеце, піша The Times.

Даследчыкі лічаць, што на працягу 21 стагоддзя імавернасць катастрафічных вулканічных вывяржэнняў будзе ў сотні разоў большай, чым разам узятыя пагрозы таго, што на Зямлю ўпадуць камета ці астэроід. Уплыў гэтых падзей на зямны клімат будзе падобным, але ж падрыхтоўка да іх максімальна адрозніваецца.

НАСА вылучыла больш за 240 мільёнаў даляраў на праекты супрацьастэроіднай абароны, але ж дагэтуль не ўкладаюцца ніякія грошы ў праекты па прадухіленні вялікіх вулканічных вывяржэнняў ці хаця б па мінімізацыі іх наступстваў. Эксперты раяць у тым ліку развіваць прагназаванне вывяржэнняў і ў выпадку, калі чакаецца катастрофа, інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, як яны могуць абараніць сябе.

Што да больш глабальных мер, то краіны маглі б дамовіцца наконт таго, як транспартаваць ежу і ўгнаенні ў выпадку раптоўнага зніжэння тэмпературы на планеце — падзеі, якая мела б катастрафічныя наступствы нават з улікам таго, што мы жывём падчас глабальнага пацяплення. Верагодна, што вывяржэнняў увогуле можна пазбегнуць: напрыклад, магло б дапамагчы бурэнне ажно да магмы, каб знізіць ціск у ёй.

У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградальсф’ядль ФОТЫ

Паглядзіце, як апакаліптычна выглядае востраў Пальма пад слоем вулканічнага попелу ФОТЫ

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна — струмені лавы падбіраюцца да горада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
трава-дрова у дома, зеленая-сушеная трава / адказаць
18.08.2022
"і мы да яе не падрыхтаваныя"
і гэтыя людзі збіраюцца на Марс...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31