Знайсці
22.08.2022 / 20:164РусŁacБел

Напасць айцішнікаў: як лячыць тунэльны сіндром

Тунэльны сіндром запясця — гэта хвароба, якая можа моцна сапсаваць жыццё. Яе сімптомы ўключаюць у сябе боль і здранцвенне ў руцэ, а сярод частых ахвяр — людзі, якія шмат працуюць за камп’ютарам. Што рабіць, калі такі сіндром з’явіўся ў вас?

Фота: pixabay.com

Ёсць шэраг мускулаў, дзякуючы якім мы можам рухаць вялікімі пальцамі, і частку з гэтым мускулаў кантралюе так званы сярэдзінны нерв. Тунэльны сіндром узнікае, калі гэты нерв сціскаецца на месцы пераходу ў запясце. Звычайна гэта вынік таго, што сухажыллі ў запясці апухаюць і ціснуць на нерв, піша The Times.

Сярод сімптомаў хваробы рука коле, пабольвае і нямее. Частыя прычыны сіндрому — рэгулярная праца за камп'ютарам, звычка шмат пісаць рукой ці іншая актыўнасць, звязаная з аднастайнымі рухамі запясцем. Але ж да тунэльнага сіндрому могуць прывесці іншыя, больш сур'ёзныя хваробы: атлусценне, дыябет, рэўматоідны артрыт прамянёва-запясцевага сустава і хваробы шчытападобнай залозы. 

Людзям з праявамі сіндрому рэкамендуюць штодзень рабіць практыкаванні: напрыклад, згінаць запясце наперад і назад ці расцягваць запясце. Робіцца гэта так: пакладзіце левую руку ўнутраным бокам на стол, але старайцеся адарваць пальцы ад стала. Прыцісніце правую далонь унутраным бокам да пальцаў левай рукі і спрабуйце падняць яе пальцы. Могуць дапамагчы і практыкаванні да кожнага асобнага пальца — проста асцярожна згінайце іх навонкі на працягу некалькіх секунд. І не забывайце рабіць кожнае практыкаванне як на правую, так і на левую руку.

Шмат у каго праявы тунэльнага сіндрому горшаюць ноччу ці раніцай, а здранцвенне і слабасць у вялікім пальцы ўвогуле могуць стаць пастаяннай з’явай. Каб палепшыць свой стан, людзі часта высоўваюць руку з ложка, каб яна вісела, ці трасуць рукой, але медыкі раяць як мага хутчэй звярнуцца па дапамогу спецыяліста. Калі не лячыць тунэльны сіндром, пашкоджанне нерва можа набыць сталы характар, і тады пазбавіцца ад сімптомаў ужо не ўдасца.

Калі пацыент адчувае моцны боль і практыкаванні не дапамагаюць, доктар можа прапісаць больш сур'ёзныя сродкі. Часам пацыентам раяць спецыяльныя шыны, якія падтрымліваюць запясце і не даюць ім занадта шмат рухаць. Калі і гэта не дапамагае, у запясце колюць стэроіды, што палягчае боль. Яшчэ адзін варыянт — аперацыя, якая дапамагае знізіць ціск на сярэдзінны нерв.

Кавід вяртаецца. Усяму віной новыя штамы, і вось іх сімптомы

Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пожалуй/адказаць/
23.08.2022
НН, а введите кнопочку, чтобы на телефоне можно было отправлять птички вашему гугл-транслейту. Режет глаз.
23.08.2022
Чаще нужно отрывать пальцы от компьютера и брать бутылку с пивом в руку - и никакого туннельного синдрома!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
27.08.2022
ром

Только они сами себя и мнят. Бабы чаще таким дают. Правда, потом все забирают в 5-кратном размере обратно, когда понимают, какой он айтишник со своим фрилансом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера