Знайсці
18.08.2022 / 21:13 1

У Белгарадскай вобласці загарэўся склад боепрыпасаў

Па сеціве расходзіцца шмат відэа таго, як гарыць склад боепрыпасаў каля сяла Ціманава ў Белгарадскай вобласці Расіі.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што жыхары двух сёлаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад пажару, эвакуіруюцца.

— Па апошніх звестках, пацярпелых няма, ахвяраў няма. Кіраўнік акругі вывозіць жыхароў сёлаў Ціманава і Соладзі на бяспечную адлегласць. На месцы працуюць аператыўныя службы, прычына пажару ўстанаўліваецца, — заявіў Гладкоў.

Акрамя таго, сёння губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што УСУ нібыта змаглі засеяць рэгіён супрацьпяхотнымі мінамі. Стала вядома, што мінамі ПФМ-1 «Пялёстак» замінаваная тэрыторыя Шабекінскай гарадской акругі. Па словах Вячаслава Гладкова, міны былі знойдзеныя пасля некалькіх абстрэлаў з боку Украіны.

«Пялёсткі» былі раскіданыя ў вялікай колькасці і на вялікай адлегласці, зараз прымаюцца ўсе меры для таго, каб прыбраць усё», — расказаў ён. Па словах губернатара, з-за захавання небяспекі вяртанне эвакуяваных жыхароў у тыя мясціны немагчымае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Белград наш / адказаць
19.08.2022
Эта фсе расиянские курыльшчыки, а винаваты Сашка и кантрабандныя цыгарэтки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31