Знайсці
18.08.2022 / 23:003РусŁacБел

Чуюцца выбухі ў Севастопалі, меркавана на аэрадроме «Бельбек»

З'яўляецца таксама ўсё больш паведамленняў, што ўвечары 18 жніўня абстрэляны вайсковы аэрадром «Бельбек» у паўночнай частцы Севастопаля. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра «магутныя выбухі» ў раёне аэрадрома.

Таксама пра гукі выбухаў расказалі суразмоўцы выдання «Агенцтва» з Севастопаля і размешчанага побач з горадам Бахчысарайскага раёна, якія жывуць за некалькі кіламетраў ад аэрапорта «Бельбек». Па словах аднаго з суразмоўцаў «Агенцтва», у раёне аэрадрома бачны дым.

Першы выбух у Севастопалі было чуваць у 22:00, другі— у 22:35.

Агенцтва Reuters паведамляе як мінімум пра 4 выбухі.

Распаўсюджваецца і відэа, на якім, як сцвярджаецца, могуць быць знятыя акурат выбухі на «Бельбеку». Пацвярджэнняў гэтаму, праўда, пакуль няма.

Акупацыйны «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў паведаміў, што каля «Бельбека» нібыта быў сіламі расійскай СПА збіты беспілотнік, «пацярпелых няма».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.08.2022
Хорошо горят
0
бавоўна/адказаць/сачыць
18.08.2022
і тут курцы пастараліся
19.08.2022
Smoking kills
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031