Знайсці
19.08.2022 / 11:406РусŁacБел

«Кажу як палітолаг». На СТБ ствараюць паралельны сусвет: Латвія перастала выпускаць шпроты, а ў Эстоніі няма чыгункі

У эфіры канала СТБ рэгулярна выходзіць прапагандысцкае шоу «Па сутнасці». Гэтая праграма поўная фэйкаў.

У адным з апошніх выпускаў абмяркоўвалі, як гаротна жывецца простым еўрапейцам і як яны цярпяць ад сваіх жа санкцый.

Адным са спікераў быў Дзмітрый Рагаўцоў, дэкан факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, кандыдат палітычных навук.

«Я б яшчэ адзначыў той факт, што беларусы ў параўнанні з нашымі заходнімі суседзямі маюць высокую палітычную культуру, — казаў Рагаўцоў. — Кажу як палітолаг. У палітолагаў ёсць такая прымаўка: калі ты не цікавішся палітыкай, палітыка зацікавіцца вамі. Палітыка завітае ў ваш халадзільнік, залезе ў ваш кашалёк. Таму прэзідэнт нашай краіны на працягу ўсяго свайго кіраўніцтва ажыццяўляў гэтае ручное кіраванне (з гэтага ўсе смяяліся).

Мы бачылі працэсы рэіндустрыялізацыі рэгіёнаў. Мы бачым, што Літва, Латвія, Эстонія адмовіліся ад сур'ёзных індустрыяльных праектаў. У Эстоніі нават, наколькі я ведаю, няма чыгункі, таму што нявыгадна», — хлусіць лукашэнкавец.

«Ды ў іх заводы па вытворчасці шпротаў зачынілі. Здавалася б, чым тая Латвія яшчэ вядомая?» — дадае вядучы праграмы Кірыл Казакоў.

Пачнём з таго, што чыгунка ў Эстоніі ёсць, як грузавая, так і пасажырская. Нават незразумела, адкуль гэтае трызненне дацэнт магілёўскага ўніверсітэта ўзяў.

Вось карта эстонскай чыгункі.

На сайце перавозчыка Elron можна спакойна ўзяць анлайн-квіткі на розныя маршруты. Калі ўвесці ў пошуку маршрут Талін — Тарту на 20 жніўня, сайт выдае такія варыянты паездкі цягніком.

Але ў лукашэнкаўцаў свая рэальнасць.

Схлусілі і пра шпроты. Іх у Латвіі выпускаюць. Некаторыя можна нават знайсці ў беларускіх крамах.

У расійскіх і беларускіх прапагандысцкіх СМІ любяць паведамляць, як закрыўся нейкі стары іржавы савецкі кансервавы завод у Латвіі, пабудаваны яшчэ за дзедам шведам. Але прапаганда маўчыць, што ў Латвіі існуюць некалькі буйных (Brivais vilnis, Karavela, Līcis-93) і шмат дробных, фермерскіх заводаў і цэхаў па перапрацоўцы рыбы, прычым якасць яны даюць на выхадзе больш высокую, чым стары савецкі завод.

Савецкія заводы закрыліся не таму, што капіталізм дрэнны, а таму, што заводы былі дрэнныя.

У Беларусі таксама многія савецкія заводы зніклі. Возьмем Мінск. Завод імя Леніна, пасля перайменаваны ў «Белвар», завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, станкабудаўнічы завод імя Кірава, завод аўтаматычных ліній, завод імя Арджанікідзэ, мотавелазавод — усе гэтыя вялікія прадпрыемствы або спынілі існаванне, або звяліся да пары цэхаў з парай дзясяткаў супрацоўнікаў. Іх плошчы выкарыстоўваюцца пад офісы, склады і крамы. Гэта натуральны працэс адмірання неканкурэнтаздольнага.

Тое самае і ў краінах Балтыі. Там ніхто не адмаўляўся ад індустрыяльных праектаў. З прамысловасцю, як і са сферай паслуг, у краінах Балтыі ўсё ў парадку. Прынамсі, лепш, чым у Беларусі. Так, у 1990-я там закрыліся асобныя савецкія заводы, якія былі неканкурэнтназдольныя на сусветным рынку і маглі функцыянаваць толькі ва ўмовах каманднай эканомікі на вайсковыя заказы з Масквы. У выніку існавання планавай эканомікі старая прамысловасць тэхналагічна адстала. Затое пасля аднаўлення незалежнасці новыя і сучасныя заводы выраслі як грыбы. Былі фактычна з нуля створаныя некаторыя новыя галіны прамысловасці.

Напрыклад, у Літве пабудаваныя заводы па вытворчасці аўтамабільнай электронікі і лазернага абсталявання. Эстонія, маючы насельніцтва, меншае за насельніцтва Мінска, стала адным з сусветных лідараў у інфармацыйных тэхналогіях. Краіна дала свету Skype, Wise, Bolt, Pipedrive і іншых IT-гігантаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня

БТ кажа, што еўрапейцам праз санкцыі няма чаго есці і яны запусцілі флэшмоб «пустых талерак». Але вось хто насамрэч стаіць за флэшмобам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
0
Зімба/адказаць/
19.08.2022
Параллельны сусвет не ствараецца, ён існуе. Пакуль па беларускім тэлебачанні распальваюць варожасць, адкрыта прапаноўваюць ладзіць генацыд украінцаў, латышоў, палякаў, эстонцаў, спадары ў гэтых краінах нават не робяць пажыццёвую забарону на наведванне для прапагандыстаў ды іх сем’яў. Быццам іх гэта не датычыцца.
0
Прыблуда (сабачае імя)/адказаць/
19.08.2022
Прабачце, шаноўны спадар Мадэратар, гэта не рэкляма, зусім. Проста парада аматарам якасных шпротаў ды іншых рыбных вырабаў: https://www.brivaisvilnis.lv/ru/ Найлепшае месца, дзе турысту акром іншага будзе лацьвей набыць этую далікатэсную прадукцыю - гэта Айнажі https://www.superalko.lv/ Па дарозе з Рыгі ў Пярну (таксама цудоўнае месца) не палянуйцеся зрабіць прыпынак, не пашкадуеце. Самі запэўніцеся, што прапаганда брэша.
0
Прыблуда (сабачае імя)/адказаць/
19.08.2022
Дарэчы, San Miguel - гэта філіпінскае піва, дужа годнае, як на дзіва. І гэта не брахня й НЕ рэкляма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930