Знайсці
19.08.2022 / 09:462РусŁacБел

Прэзідэнт Інданезіі заявіў аб планах Пуціна прыехаць на саміт G20. Туды збіраецца і Зяленскі

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода паведаміў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін збіраецца асабіста прыняць удзел у саміце краін «Вялікай дваццаткі», які павінен прайсці 15 і 16 лістапада на інданезійскім востраве Балі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Як распавёў у інтэрв'ю Bloomberg Джока Відода, Пуцін асабіста паведаміў яму аб жаданні прыехаць на саміт. На Балі, па словах прэзідэнта Інданезіі, таксама збіраецца прыехаць і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Як адзначае Bloomberg, калі візіт Пуціна адбудзецца, то саміт G20 стане першым пасля пачатку вайны ва Украіне мерапрыемствам з удзелам лідараў заходніх краін, на якім будзе прысутнічаць прэзідэнт РФ.

Урадавая крыніца, якая пажадала захаваць ананімнасць, пацвердзіла Bloomberg, што Пуцін збіраецца прыехаць на Балі. Прэс-служба Крамля ад каментарыяў з гэтай нагоды ўстрымалася.

Раней дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю ВВС заяўляў, што Уладзімір Зяленскі можа наведаць саміт G20.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
1
Мангол/адказаць/
19.08.2022
Усім краінам свету, якія цыатлізаваныя трэба разумець. Ніяк адносінаў з пуцінскай уладай падтрымліваць нельга. Гэта агульнае. Любые стасункі са злом пашыраюць яго магчымасці.
1
Бондар/адказаць/
19.08.2022
Калі пуцін усё ж прыедзе на G20, то гэта будзе чарговая перамога расеі і чарговая параза дэмакратыі, з-за слабахарактарнасці заходніх палітыкаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930