Знайсці
19.08.2022 / 09:58РусŁacБел

У Жлобінскім раёне шукаюць падлетка, ён мог патануць у Дняпры

У Жлобінскім раёне шукаюць 15-гадовага падлетка: ён мог патануць у Дняпры. Пра гэта паведамляе пошукавы атрад «Пульс» і просіць дапамогі ў пошуках

18 жніўня стала вядома пра тое, што каля пасёлка Стрэшын у Жлобінскім раёне знік 15-гадовы падлетак. На месца надзвычайнага здарэння выехалі пошукавыя атрады, міліцыя, МНС, ратавальнікі і добраахвотнікі.

Пазней з'явілася версія, што хлопчык мог патануць у рацэ Дняпро.

Пошукавы атрад «Пульс» просіць адгукнуцца ўладальнікаў рэхалотаў і лодак. 

Пазней цела знайшлі на глыбіні трох метраў на адлегласці каля 250 метраў ад месца здарэння.

Як высветлілася, кампанія з 4 падлеткаў адпачывала на Дняпры паблізу гарадскога пасёлка Стрэшын. Двое хлопцаў вырашылі паплыць на бервяне, але, калі іх падхапіла плынь, яны спалохаліся і паплылі да берага. У 15-гадовага хлопца дабрацца да берага не атрымалася.

Сёння вадалазы АСВОД знайшлі цела падлетка 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930