Знайсці
19.08.2022 / 13:051РусŁacБел

Палітвязень Латушка: Займаюся руска-беларускім слоўнікам, падцягваю па ім валоданне мовай

Палітзняволены Анатоль Латушка даслаў ліст з-за кратаў, у якім распавёў пра свае справы і заняткі ў СІЗА-1, паведамляе «Вясна».

«Са мной амаль усё добра, калі не лічыць, што ў турме))) Вельмі не хапае вольнага паветра, але трымаюся, нягледзячы ні на што! Вольнага часу тут шмат, а заняткаў не вельмі… Гульні, такія як нарды, даміно, покер і нават шахматы, мяне не захапляюць, таму баўлю час іншым чынам… Пішу і чытаю лісты. 

Цяпер займаюся руска-беларускім слоўнікам, падцягваю па ім валоданне мовай! Раблю свой слоўнік са словамі, якія больш за ўсё выкарыстоўваю. Але ў гэтым выпадку да літары «Л», такі слоўнік далі мне з бібліятэкі… Яшчэ пытаўся за беларускамоўную кнігу, бо па-руску не маю жадання чытаць, дык мне далі твор «Блакадная кніга». Відавочна, вырашылі, што ў мяне не дастаткова патрыятызму))) Не здолеў прачытаць нават дзве старонкі. Спадзяваюся, на тыдні прынясуць штосьці годнае…»

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Анатолю Віктаравічу Латушку.

Анатоль Латушка — стрыечны брат Паўла Латушкі. Быў затрыманы 31 студзеня 2022 года. Яму ставяцца ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: 

Прад'яўленыя абвінавачванні па:

арт. 342, ч.1 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — здзек з дзяржаўных сімвалаў,

арт. 339, ч. 2 Крымінальнага кодэкса — хуліганства, здзейсненае групай асоб.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.08.2022
О, побрили уже!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера