Знайсці
19.08.2022 / 13:3411РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: EPA

Каб забарона на візы для расіян была эфектыўнай, краіны Еўрасаюза павінны аднагалосна ануляваць раней выдадзеныя шэнгены і забараніць выдачу новых. Такое меркаванне выданню Politico агучыў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі», — сказаў ён.

На яго думку, Еўропа павінна прымаць тых, «каму патрэбны прытулак, а не адпачынак».

Ландсбергіс лічыць, што адмяніць раней выдадзеныя доўгатэрміновыя візы неабходна як мінімум на перыяд вайны ва Украіне. Тыя краіны, у якіх выступаюць супраць такога рашэння, кіраўнік МЗС Літвы заклікаў уважліва вывучыць выдадзеныя раней шэнгенскія візы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3
1
Valadzimir/адказаць/
19.08.2022
Бондар, беспамятные белоруссы, якія называюць суседнюю "балцкую" Ліетуву славянскім іменем Літва, гэтага заслугоўваюць.
2
Бондар/адказаць/
19.08.2022
Valadzimir, паверце менавіта дзеля таго каб мы засталіся ў славянарасейскім рабстве гэта і робіцца
0
Valadzimir/адказаць/
19.08.2022
Бондар, нешта я Вас не зусім зразумеў. З "расейскім рабствам" как бы ясна. Але прычым тут "славяна-" рабства? Па-вашаму, свабода ў славян-беларусаў павінна быць "балцкай", ці "англа-саксонскай", ці "эўрапейскай"? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930