Знайсці
19.08.2022 / 14:044РусŁacБел

Януковіч у сакавіку прыехаў у Беларусь, каб пасля захопу расіянамі Кіева ачоліць Украіну

Колішні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк у Расію адразу пасля Рэвалюцыі годнасці ў 2014 годзе, на пачатку сакавіка знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, чакаючы магчымасці вярнуцца ва Украіну і ачоліць яе пасля захопу ўкраінскай сталіцы расійскімі войскамі, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на The Washington Post.

Паводле інфармацыі амерыканскага выдання, Расія перад вайсковым уварваннем ва Украіну стварыла дзве групы марыянеткавага ўраду, які мусіў замяніць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і цяперашні ўрад пасля іх зрынання. Ключавымі асобамі гэтых групаў прызначылі былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і алігарха Віктара Медзвядчука, які стаў адным з лідараў галоўнай прарасійскай партыі Украіны (яго 12 красавіка затрымала Служба бяспекі Украіны.).

Паводле звестак выдання, Віктар Януковіч знаходзіўся са сваёй групай у Беларусі на пачатку сакавіка. Другая група ўплыву з удзелам былых чальцоў партыі Януковіча сабралася на поўдні Украіны перад захопам яго расійскімі войскамі.

Выданне таксама паведамляе, што ФСБ Расіі цягам некалькі гадоў павялічвала колькасць свайго дэпартамента, які адказваў за Украіну — з 30 афіцэраў у 2019-ым да 160-ці напярэдадні ваеннага ўварвання ва Украіну.

Паводле інфармацыі The Washington Post, перад уварваннем Расіі афіцэры ФСБ ужо знаходзіліся на тэрыторыі Украіны і арандавалі кватэры ў бяспечных раёнах Кіева, якія расійскія войскі не планавалі абстрэльваць. За некалькі дзён да ўварвання ФСБ загадала сваім інфарматарам выехаць са сталіцы і пакінуць ключы ад сваіх кватэр для расійскіх аператыўнікаў.

Выданне паведаміла, што сабрала гэтыя звесткі падчас свайго расследавання, якое трывала некалькі месяцаў. Журналісты The Washington Post вывучылі мноства канфідэнцыйных матэрыялаў, у тым ліку перахопленых разведкамі, а таксама правялі інтэрв'ю з высокапастаўленымі чыноўнікамі Украіны, ЗША і краін Еўропы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
30
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
23
5
Дон Рэба/адказаць/
19.08.2022
Байкі са склепа.
0
даведка/адказаць/
19.08.2022
Жил на хате у Бакиева?!
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
21.08.2022
ой, каки красивы. а што он на фота руками паказывае?
"дочка Макса Дизайнера, хочэш чаю? а к чаю у миня воот таки залаты батончык" да?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930