Франак Вячорка пра пагрозу нявыдачы віз: Для беларусаў нічога не змяняецца
Дарадца Святланы Ціханоўскай пракаментаваў выказванні кіраўніка літоўскага МЗС, які заклікаў спыніць выдачу віз «турыстам» з Беларусі і Расіі.
«Мы знаходзімся на сувязі з міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ з 2020 года. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.
Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засцярогі Літвы і еўрапейскіх партнёраў: многія саўдзельнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем механізм верыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ
 3
«Гэта Беларусь»: у інстаграме новы флэшмоб
 1
Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь
 2
Культурнай сталіцай Беларусі абралі Янава
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
як вам "жэст"? пераварочванне дзяржаўных сцягоў ведаеце, што значыць? з Амерыкі пайшло... у нас таксама пераварочвалі сцягі на будынках іспалкомаў і т.п. самі ж іх працаўнікі...