Знайсці
19.08.2022 / 16:52РусŁacБел

Вялікабрытанія пакуль не плануе адклікаць пасла з Беларусі

Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Максім Ермаловіч 29 ліпеня быў адкліканы ў Беларусь. МЗС Беларусі адзначыла, што не разрывае дыпламатычныя стасункі, але новага пасла прызначаць не будзе. Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Джаклін Перкінс паведаміла, што яе краіна не плануе сіметрычнага кроку ў адказ.

Джаклін Перкінс, пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі

«Падтрыманне адносін на пасольскім узроўні мае важнае значэнне для адкрытага дыялогу падчас складанай сітуацыі ў міжнародных адносінах, — тлумачаць у пасольстве. — Вялікабрытанія працягне актыўна заклікаць да адказнасці ў Беларусі».

Як правіла, паніжэнне ўзроўню дыпламатычнай прысутнасці адбываецца сіметрычна: калі адзін бок адклікаў пасла, адклікае і іншы.

Прычыны адклікання Ермаловіча, якія назваў прэс-сакратар МЗС, наступныя: санкцыі, абмежаванне працы дзяржаўных медыя, «беспадстаўная» забарона на палёты «Белавіі», нявыдача беларускім дэпутатам візаў для наведвання пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

У МЗС Беларусі пасля адклікання пасла з Вялікабрытаніі заявілі, што гэта не разрыў дыпламатычных адносін — каналы камунікацыі застаюцца. У той жа час новага пасла паабяцалі прызначыць толькі «пасля заканчэння сёлетняга ўнутрыпалітычнага шоу і з'яўлення ў брытанскім урадзе адказных палітыкаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера