Знайсці
19.08.2022 / 18:033РусŁacБел

Андрэй Янушкевіч паабяцаў, што ўсе запланаваныя яго выдавецтвам кнігі выйдуць

Заснавальнік выдавецтва «Янушкевіч» падзяліўся спісам кніг, якія мусілі выйсці гэтым летам, але так і не выйшлі з-за вядомых травеньскіх падзей, дадаўшы, што «ўсе кнігі абавязкова з’явяцца на свет».

Вось спіс выданняў, якія мусілі пабачыць свет у выдавецтве «Янушкевіч» гэтым летам:

1. Джордж Оруэл «Ферма жывёлаў» (няма чаго дадаць).

2. Кормак Маккарці «Дарога» (найлепшая постапакаліптыка 21 стагоддзя).

3. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і вядзьмар Схаванага горада» (беларускае фэнтэзі для падлеткаў).

4. Салі Руні «Размовы з сябрамі» (сусветны бестселер сучаснасці).

5. Эрнэст Хэмінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)» (гэты раман зрабіў аўтара знакамітым).

6. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (няма чаго дадаць).

7. Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (без каментарыяў).

8. Павел Волотович, Алексей Ковалев «Минск тусовочный 90-х» (убойная кніга пра нефармальны горад).

9. «Песня песняў», пераклад Сяргея Шупы (слынная старабіблейская кніга).

«Ці збяднеў беларускі кніжны рынак ад [нявыхаду] гэтага? Пакінем гэтае пытанне без адказу. Затое нічога шкоднага не выйшла, і дзяржава можа спаць спакойна. Але ўсе кнігі безумоўна з’явяцца на свет. Чытачы могуць спаць спакойна», — напісаў Андрэй Янушкевіч.

Пералічаныя, а таксама многія іншыя кнігі не выйшлі праз тое, што ў адкрытую выдавецтвам кнігарню «Кнігаўка» ў першы ж дзень прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, пасля чаго ў ёй адбыўся ператрус, а Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца крамы Наста Карнацкая былі затрыманыя і адбылі амаль па месяцы арышту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Караткевіч /адказаць/
19.08.2022
Чакаем у першую чаргу працягу Гары Потэра. І яшчэ Ўладара Пярсцёнкаў
0
Барсук/адказаць/
19.08.2022
Спадзяюся, спадар Андрэй пераехаў у бясьпечную краіну. Ён робіць вельмі добрую справу і на волі будзе больш карысны для Беларусі
22.08.2022
Зычу ўдачы і мужнасці ў гэтай высакароднай справе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930