Знайсці
19.08.2022 / 19:183РусŁacБел

Самы пазітыўны чалавек у Беларусі: Раман Галоўчанка заявіў, што ні пра якую рэцэсію ў эканоміцы не можа ісці гаворка

Сёння прэм’ер-міністр Беларусі быў на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце і даў свой прагноз «па росце ВУП».

Зніжэнне валавага ўнутранага прадукту, па ягоных словах, звязанае ў першую чаргу з санкцыйнымі абмежаваннямі і пазнейшымі тэрмінамі пачатку сельскагаспадарчых работ.

«Ужо ў жніўні мы прадэманструем больш эфектыўныя лічбы па ВУП. Яго зніжэнне звязана ў тым ліку з пытаннямі сельскагаспадарчай галіны, таму што сёлета было сур'ёзнае зрушэнне ўсіх агранамічных тэрмінаў: па ўборачнай кампаніі аграрыі ідуць на 2-3 тыдні пазней. Адпаведна, атрымаўся невялікі правал. Да канца жніўня будзе набраны добры тэмп, і нават на гэтым фоне паказчык ВУП палепшыцца», — сказаў Галоўчанка.

Прэм’ер поўны пазітыву: усе пастаўленыя задачы ў эканоміцы будуць выкананыя, прыбытак прадпрыемстваў-флагманаў расце, а крэдытная запазычанасць — зніжаецца. А па выніках года Беларусь нібыта чакае рэкорднае знешнегандлёвае сальда.

Па словах Галоўчанкі, ні пра якую рэцэсію сёння гаворкі быць не можа: «Рэцэсія — гэта калі зніжаецца аб'ём вытворчасці і паступленне даходаў, разганяецца інфляцыя».

У той жа час факты сведчаць пра адваротнае. ВУП Беларусі за сем месяцаў упаў на 5,2%, прычым спад паскараецца, а рэальныя даходы беларусаў упалі на 2,7%. Аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі скараціўся на 10,4%, але тут сапраўды не ўсё так кепска.

Чытайце таксама: 

Новая мудрасць ад Галоўчанкі: Калі прапановы не нараджаюцца знізу — яны прыйдуць зверху

У сельскай гаспадарцы абвал. Аб'ём прадукцыі скараціўся на 10,4%. Аднак усё не так кепска

Спад эканомікі Беларусі паскараецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
19.08.2022
У премьера Головченко молодая жена и дети малые, так что не стареют душой ветераны... 
0
Нина/адказаць/
20.08.2022
"Всё хорошо, прекрасная маркиза!.."
0
Янак/адказаць/
22.08.2022
Что-то давно кредитов Россия не давала)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930