Знайсці
19.08.2022 / 23:0413РусŁacБел

На Буйніцкім полі хочуць узвесці музей у выглядзе савецкага ордэна

На Магілёўшчыне плануецца будаўніцтва буйнога ідэалагічнага аб'екта — музея Вайсковай Славы Магілёўскай вобласці. Ён мае месціцца ў раёне мемарыяльнага комплекса «Буйніцкае поле» ў Магілёве. З 22 ліпеня па 15 жніўня павінна было адбыцца грамадскае абмеркаванне праекта, інфармацыя пра які была выстаўлена на сайце Магілёўскага гарвыканкама. 

Аўтары праекта лічаць, што «абарона горада Магілёва ў 1941 годзе стала «правобразам гераічнай абароны Сталінграда», прыкладам для іншых бітваў». А «каб задзейнічаць у поўнай ступені патэнцыял мемарыяла, магілёўскаму рэгіёну неабходны новы, сучасны музейна-культурны комплекс, які перадасць вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю». 

Музейны комплекс прапануецца ўзвесці ў форме ордэна Айчыннай вайны, «які плаўна ўпішацца ў агульную канцэпцыю і стане складовай часткай мемарыяльнага комплексу». 

У адпаведнасці з гэтым цэнтральную частку будынка прапануецца прадставіць у выглядзе малюнка пяціканцовай зоркі. Па баках ад яе плануецца ўзвесці дадатковыя карпусы ў выглядзе ордэнскай стужкі, дзе размесцяцца актавая і канферэнц-залы, адміністрацыйна-бытавая частка.

Такім чынам,

«агульны выгляд усяго будынка візуальна будзе перадаваць малюнак пяціканцовай зоркі, размешчанай па-над ордэнскай стужкай у гарызантальным становішчы».

Акрамя таго, на адкрытым паветры плануецца знешні амфітэатр са сцэнай і колькасцю пасадачных месцаў на 1000 чалавек.

Дах цэнтральнай часткі будынка ў выглядзе зоркі збіраюцца ўзвесці пад вуглом. Бо «дадзенае рашэнне будзе спрыяць магчымасці поўнага агляду будынка ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны». Але пытанне, ці можна гэта будзе такую форму сапраўды пабачыць, не падымаючыся на вышыню птушынага палёту. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
24
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
15
0
Магілёўскі пасаж/адказаць/
20.08.2022
А что-нибудь для людей они не хотят построить? Привести в порядок дороги во дворах (а не только на главных улицах), построить садик, парк, привести в порядок набережную Днепра вниз по течению за Поднекольем, профинансировать больницы, детские дома, дома престарелых… Так вместо этого закопают деньги в очередной неосотвский идол.
0
Янка-музыка/адказаць/
20.08.2022
Нічога не змяняецца, мы працягваем жыць на могілках, паляпшаем могілкі і ўпрыгожваем. Жывыя пачакаюць, а памерлыя не? Я ня супраць ушанаваньня памяці аб мінулай вайне, але не за кошт тых хто і пасля вайны не дачакаўся добрага жыцьця! Я ўжо не кажу пра архітэктуру - яе тут няма! Пачніце жыць цяпер і перастаньце будаваць помнікі! Жывыя патрабуюць увагі! Будуйце дарогі, шпіталі дзіцячыя садкі школы універсітэты крамы! Паляпшайце асяроддзе і гэта будзе на карысць нашай будучыні! Я не хачу жыць на могілках!
2
Усевалад Родзька/адказаць/
20.08.2022
Пасля рэжыма трэба будзе знішчыць ўвесь гэты бруд ( вечны агонь, стэла, каларадская стужка, назвы вуліц тэрарыстаў (пл Леніна) і калабарантаў (пр Машэрава))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930