Знайсці
19.08.2022 / 23:275РусŁacБел

На «судах» у «ДНР» анансуецца прысутнасць назіральнікаў з Беларусі

У самаабвешчанай «ДНР» абяцаюць прысутнасць назіральнікаў з Беларусі, Сірыі і Расеі на «судзе» над замежнымі добраахвотнікамі, якія ваявалі на баку Украіны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Расія 1» заявіў кіраўнік гэтага ўтварэння Дзяніс Пушылін.

Дзяніс Пушылін

Калі верыць Пушыліну, беларускі рэжым пацвердзіў гатоўнасць даслаць сваіх назіральнікаў, хоць афіцыйна сепаратысцкія ўтварэнні на тэрыторыі Украіны пакуль і не прызнаў.

Пушылін адзначыў, што першае пасяджэнне «суда» над групай вайскоўцаў з замежным грамадзянствам у «ДНР» адбылося 15 жніўня. Судзілі пяць чалавек — грамадзян Харватыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі.

Не выключана, што гэтых людзей расстраляюць як наёмнікаў, хоць усе замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у вайне на баку Украіны, афіцыйна прынятыя на вайсковую службу і павінны паводле міжнароднага права мець правы ваеннапалонных. Але міжнароднае права не мае ніякага значэння нават для прызнаных дзяржаў, як Расія і Беларусь, не кажучы пра самаабвешчаныя ўтварэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
1
Дон Рэба/адказаць/
20.08.2022
"Дэлегацыя аўстралапітэкаў наведае судзілішча канібалаў-пітэкантрапаў".
1
Св. Джавелін/адказаць/
20.08.2022
Это не представители Беларуси. Это человечьи очистки,как говорил Шариков. Никакую Беларусь они не представляют.
0
Копия/адказаць/
20.08.2022
Одинаковые, посмотрел на фото пушилина и действительно они - ОДИНАКОВЫЕ, не только по статусу, но и внешне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930