Знайсці
23.08.2022 / 16:526РусŁacБел

Расійскі гандбаліст, якога затрымалі за бойку ў караоке ў Брэсце, абразіўся на фразу «Вы, рускія, ідзіце адсюль»?

Расійскі гандбаліст Аляксандр Сініцын, які прыехаў у Беларусь на зборы разам з клубам «Данскія казакі» з Таганрога, знаходзіцца ў СІЗА за бойку ў Брэсце ў караоке. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», пацярпелым па ёй праходзіць беларус (расійскі бок сцвярджае, што ён патрабуе кампенсацыю ў памеры 10 тысяч даляраў). А сваякі і калегі расіяніна тым часам спрабуюць даказаць, што ён быў абражаны па нацыянальнай прыкмеце.

Аляксандр Сініцын у цэнтры

Генеральны дырэктар расійскага клуба Яўген Сямак заявіў ТАСС, што канфлікт з удзелам гандбаліста быў справакаваны супрацоўнікам караоке-бара (падобнай версіі трымаецца і стрыечная сястра спартсмена Крысціна Андрэева). «Уявіце, што ў іншай краіне вам у твар скажуць: «Вы, рускія, ідзіце адсюль», — кажа Сямак. — Што вы зробіце? Ёсць факт, які пацвярджае, што такія словы былі сказаныя. Сітуацыя не вельмі прыемная».

Філіпаў лічыць, што паколькі Беларусь — «сяброўская краіна», то ёсць надзея «на справядлівы зыход». У клубе лічаць, што ў Брэсце была правакацыя і што Сініцына «датэрмінова» вызваляць.

Аляксандру Сініцыну 25 гадоў. Ён — выхаванец санкт-пецярбургскага гандбола. У растоўскі клуб перайшоў гэтым летам а раней гуляў у клубе з Чэхава Маскоўскай вобласці, у складзе якога двойчы рабіўся чэмпіёнам Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
46
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
ВашаМассандра/адказаць/
23.08.2022
Вырас да неба - а дурны як трэба. Будзе час падумаць.
23.08.2022
Case railway station Moscow 
0
Алкадий/адказаць/
23.08.2022
Чувачок не понял.
«Уявіце, што ў іншай краіне вам у твар скажуць: «Вы, рускія, ідзіце адсюль», — кажа Сямак.

Сямак, тебе действительно если так сказали, то это было как-то нежно, прямо вообще нежно как поцелуй балерины. Потому что ты и тебе подобные даже слова заслужили иные:
«Вы, п******, ідзіце на*****». - Так точнее. И якорь от корабля прихватите для того, чтобы не всплывать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930