Знайсці
23.08.2022 / 23:311РусŁacБел

Расказваем, як стварыць хатні каворкінг. Гэта павысіць прадукцыйнасць і дапаможа захаваць матывацыю

Кавід змусіў шмат каго перайсці на дыстанцыйную працу, але ў адзіночку можа быць складаней захаваць матывацыю і працаваць стабільна. Сацыяльная адказнасць і больш высокая прадукцыйнасць знаходзяцца ўсяго за пару клікаў ад вас, піша Wired.

Дыстанцыйная праца дае масу пераваг, але выклікае некаторыя праблемы. Напрыклад, трэба захоўваць матывацыю і выконваць пастаўленыя задачы, калі побач няма калег і так шмат фактараў, якія адцягваюць ад працы.

Каб вырашыць гэтую праблему, можна працаваць разам з іншымі, але не выходзячы з дома.

Спачатку гэта можа здацца дзіўным рашэннем, але яно працуе лепш, чым вы думаеце. Гэта дадае большы ўзровень падсправаздачнасці без асаблівых дадатковых намаганняў.

Калі вы працуеце з кімсьці іншым, хай нават моўчкі, вы са значна меншай імавернасцю паддасцеся спакусе задрамаць пасля абеду ці паглядзець серыялы гадзінку-другую.

Focusmate

Focusmate — адзін з найбольш вядомых сэрвісаў у гэтай галіне. Ён злучае вас з іншым карыстальнікам таго ж сэрвісу, каб вы маглі камфортна працаваць разам.

Усё, што вам трэба зрабіць — гэта адзначыць у Focusmate, калі ў вашым раскладзе ёсць вольны час, і ён падбярэ вам выпадковага партнёра.

Ніякіх свецкіх гутарак і ніякай супольнай працы. Як толькі вы злучыліся адзін з адным, вы мусіце падзяліцца задачай, над якой вы працуеце, а пасля сесці працаваць.

Згодна з унутраным апытаннем карыстальнікаў, праведзеным кампаніяй Focusmate, 93 адсоткі людзей, якія скарысталіся сэрвісам, сказалі, што яна дапамагла ім павысіць прадукцыйнасць.

Нават калі гэтыя карыстальнікі перабольшылі — гэта высокі паказчык. Прынамсі, можна паспрабаваць бясплатна, каб зразумець, ці дапамагае гэта менавіта вам.

Каб выкарыстоўваць Focusmate, вам патрэбныя камера і мікрафон. Праграма працуе з Chrome на настольным кам'пютары і на Android, а таксама з Safari на iPhone і iPad.

Тры бясплатныя 25-ці або 50-ці хвілінныя сеансы на тыдзень сэрвіс дае бясплатна. Неабмежаваная колькасць сеансаў каштуе 5 даляраў у месяц.

Life At Spaces

Life At Spaces выкарыстоўвае іншы падыход, і відэасесія ў каворкінгу, якая працуе аналагічна Focusmate, з'яўляецца толькі адным са складнікаў Life At Spaces. Тут ёсць і іншыя сродкі павышэння прадуктыўнасці, такія як працоўныя сталы для кіравання вашым настроем, музыка для падтрымання канцэнтрацыі, а таксама інструмент для складання спісаў справаў.

Што тычыцца дыстанцыйнай працы, то тут ёсць магчымасць запрасіць іншых карыстальнікаў у сваю лічбавую працоўную прастору, каб яшчэ лепш сканцэнтравацца. У адрозненне Focusmate, вам трэба запрасіць каго-небудзь са знаёмых, але гэта можа падысці вам нават лепш.

Для выкарыстання гэтай функцыі вам спатрэбіцца мікрафон і камера, а таксама спасылка на электронную пошту, якую вы мусіце перадаць аднаму або некалькім калегам па меры неабходнасці.

Выкарыстанне Life At Spaces залежыць толькі ад вас — вы самі абіраеце працягласць сесіяў і стыль выкарыстання, а платформа вельмі гнуткая.

У платформы ёсць процьма магчымасцяў, а некаторыя функцыі (у тым ліку 15 хвілін штодня на гутарку з калегамі), вы атрымліваеце бясплатна. Прэміум-акаўнт каштуе 9 даляраў у месяц.

Зрабіце самі

Каб працаваць з іншымі людзьмі такім чынам, не абавязкова падпісвацца на новую паслугу. Вам проста трэба праграмы для відэазванкоў, такія як Microsoft Teams, Zoom або Google Meet, і нехта, з кім вы хочаце папрацаваць.

Вядома, вы не зможаце скарыстацца функцыямі аўтаматычнага планавання, такімі як у Focusmate, але калі вы самі ўсё арганізуеце, то ў вас ёсць поўны кантроль над тым, як усё адбываецца. У такім выпадку вы самі абіраеце, з кім будзеце працаваць і колькі.

Мы рэкамендуем загадзя дамовіцца пра тое, колькі часу зойме сеанс і як ўзаемадзейнічаць — знайдзіце тое, што вам падыходзіць. Focusmate раіць звесці свецкія гутаркі да мінімуму, але, зноў жа, яны збіраюць разам зусім незнаёмых людзей, а вы можаце прыдумаць іншыя правілы.

Яшчэ адна перавага самаарганізаваных відэасесіяў у тым, што вам не давядзецца асобна за іх плаціць: відэазванкі звычайна бясплатныя ў большасці платформаў.

Чытайце яшчэ:

Як пазбавіцца звычкі бясконца гартаць стужку навінаў? Адказваюць псіхолагі

Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў

Навукоўцы знайшлі мову, якую ведае кожны чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
кукла/адказаць/
24.08.2022
а ў мяне што - зноў нейкі асабісты мадэратар? некаторыя каментары праходзяць нейкія доўгія санстанцыі
на тым партызанскім сайце, пакуль вы былі зачыненыя, мне падабалася больш

там мадэрацыя куды больш якасна і тонка зроблена :ь
напэўна...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930