Знайсці
24.08.2022 / 16:184РусŁacБел

Дугін — прапаведнік канца свету. Вось чаму смерць яго дачкі злавесная

Вядомы расійскі журналіст Андрэй Лашак расказаў у Facebook пра сваё знаёмства з ідэолагам «рускага свету» Аляксандрам Дугіным. Лашак піша, што не варта недаацэньваць уплыў філосафа, якімі б варʼяцкімі нам ні здаваліся яго ідэі. «Тым больш, што гэтыя ідэі маюць тэндэнцыю ажыццяўляцца».

Аляксандр Дугін на пахаванні дачкі. Фота: АР

Лашак успамінае, як у канцы 90-х выпадкова апынуўся на лекцыі Дугіна, прысвечанай… анёльскім сутнасцям.

«Гэта было зусім невыноснае мудрагельства, прысвечанае пераважна вобразу Люцыпара (паўшага анёла) з шырокімі цытатамі з Алістэра Кроўлі. У зале сядзела чалавек дваццаць людзей нявызначанага ўзросту і полу — я тады яшчэ падумаў, што, магчыма, яны таксама былі паўшымі анёльскімі сутнасцямі, якія прыйшлі паслухаць лекцыю пра сябе».

Лашак згадвае, як у сярэдзіне нулявых сустракаў Дугіна на канцэрце Current 93.

«Ён пяшчотна любіў брытанскі апакаліптык-фолк за іх прыхільнасць нацы-сатанізму. Як, мабыць, і яго дачка Дарʼя (бачыў нядаўна пост пра тое, як яна зігавала на Маскоўскім канцэрце Death in June)».

У тыя ж нулявыя Лашак наведаў летні лагер Еўразійскага саюза моладзі.

«Для гэтага быў арандаваны корпус паўразбуранага пансіяната пад Звянігарадам. Моладзі было няшмат, чалавек трыццаць-сорак.

Шмат хто ў касаваротках, паколькі Дугін тады ўжо зразумеў, што стратэгія нацы-сатанізму не мае вялікіх перспектыў у сучаснай Расіі, і абвясціў сябе стараверам.

Перад ежай мардаты барадач абвяшчаў басам: «Анёлы ва трапезу!» і прысутныя хрысціліся.

Ноччу на беразе Масквы-ракі моладзь выстраілася ў шэраг з запаленымі факеламі, каб даць прысягу еўразійца. Дугін тады любіў чорную магію, абрады, рытуалы, якіх так шмат у кроўліянстве, — на гэтай глебе ён сышоўся з Курохіным і запаліў яго фашысцкімі ідэямі (а ў рэшце рэшт і спаліў)».

Тэкст прысягі, успамінае Лашак, быў напышлівым і не пазбаўленым паэтычнасці, слова «воля» гучала там яшчэ часцей, чым праклёны лібералам-атлантыстам.

«Воля і розум, воля і розум» — хорам паўтаралі за Дугіным кволыя юнакі і дзяўчаты. Гэта нагадвала б «Трыумф волі», калі б не далёкая ад арыйскіх ідэалаў знешнасць юных еўразійцаў, дадае Лашак.

«Я тады, вядома, не меркаваў, што пацешны постмадэрнісцкі культ стане калі-небудзь ідэалагічным мэйнстрымам, і да 2022 года ў гэтую секту будзе ўцягнутая ўся краіна», — піша журналіст.

У 2011 годзе ў летнім лагеры партыйная моладзь пад кіраўніцтвам Дугіна паставіла акультную містэрыю «Finis Mundi» — «Канец свету».

«Дарʼя іграе там, дарэчы, ролю добраахвотнай ахвяры, якая здзяйсняе самаспаленне ў імя выратавання Расіі. У той час, як дзяўчына гарыць, мужчынскі голас абвяшчае: «Агнём хрысціся Русь! У агні перагары і свой алмаз выратуй з чорнага горна!»

Рэжысёрка гэтага дзейства так апісвала ідэю пастаноўкі: «Нам трэба наблізіць канец свету. Антанен Арто казаў, што хвароба свету вылечваецца адзіным сродкам — спаленнем свету, што я прадэманстравала ў фінальнай сцэне спектакля, дзе адбываецца спаленне сусвету».

У фінале на сцэну выйшаў Дугін і сказаў: «Мы пражылі тры дні нашага жыцця ў бок смерці. Я думаю, што ў расшыфроўцы гэтыя сюжэты, якія вы паставілі, не маюць патрэбы.

Герменеўтыка канца свету — гэта тое, што вам самім трэба будзе зрабіць», — згадвае словы Дугіна журналіст.

Лашак піша, што, на яго погляд, філосаф Дугін апантаны ідэяй прывесці свет да ачышчальнага апакаліпсісу, пасля якога народзіцца Вялікая еўразійская імперыя канца. «І ён даволі паслядоўна ідзе да гэтай мэты».

З пачаткам «кансерватыўнага павароту» Дугін адышоў ад акультнага постмадэрнізму, засяродзіўшыся на тэме «традыцыі», на якую раптам узнік попыт.

 «У Адміністрацыі прэзідэнта «сутаргава шукалі новыя ідэалагемы, каб супрацьпаставіць іх абвешчанаму варожым лібералізму. Дугін з багемнага гуру ператвараецца нарэшце ў запатрабаванага ідэолага ўлады», — піша Лашак і прыводзіць у доказ адзін факт.

«У 2014-м годзе Дугін свой праграмны артыкул пра ідэалогію новай Расіі заканчвае наступным чынам: «Расія будзе ці рускай, то-бок еўразійскай, то-бок ядром вялікага Рускага свету, альбо яна знікне. Але тады ўжо лепш хай знікне ўсё. У свеце без Расіі проста няма чаго жыць»» Праз 4 гады Пуцін у інтэрвʼю Салаўёву на тэму ядзернай пагрозы амаль даслоўна паўторыць гэтую думку: «Навошта нам свет, калі ў ім не будзе Расіі?» Падобна на тое, што Дугіну ўдалося захапіць дыктатара самай страшнай сваёй ідэяй: набліжэннем канца свету». 

 У гэтым кантэксце смерць Дарʼі выглядае асабліва злавесна, піша Лашак.

Ён кажа, што многіх уразіла пахаванне дзяўчыны, у прыватнасці, «паводзіны бацькі, які страціў дачку, які ненатуральна дрыготкім голасам пхае прапагандысцкія тырады з заклікам ваяваць да пераможнага канца».

 «Яны здохнуць, а мы трапім у рай», — сказаў Пуцін, калі яго папрасілі растлумачыць, што азначае фраза «нам не патрэбны свет без Расіі».

«Гэта ж роўна тое, што Дугін называе «герменеўтыкай канца свету», толькі на мове падваротні, якой дыктатар у дасканаласці валодае. Часам мне здаецца, што яны ўжо прынялі «канчатковае рашэнне». Яны не толькі адмянілі Украіну. Яны адмянілі свет», — піша Лашак.

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

«Фашысты, прэч з Беларусі!» Як Дугіна ў Мінску пабілі

У беларускіх універсітэтах уводзяць новы абавязковы прадмет. У спісе літаратуры да вывучэння — расійскі радыкальны філосаф

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
38
Ха-ха
10
Ого
16
Сумна
13
Абуральна
45
0
Уладзімір/адказаць/
24.08.2022
Яны самі і падарвалі гэтую Дар'ю.
0
Версія/адказаць/
24.08.2022
Уладзімір, сапраўды, можа сам дугін і наўмысна сеў у іншую машыну, чаго не зробіш дзеля рускага міру, можна дачку нават у ахвяру прынесці.
0
Мiнак/адказаць/
28.08.2022
по старой ордынской традиции организовали помпезное шоу под кодовым названием"Похороны". Папаша в роли главного шоумена закатил программную  речь. Толпа время зря не теряла а делала селфи и чинно общалась между собой. Скорбящих искренне замечено не было.
Попытка списать это убийство на украинских террористов ни в ООН ни ЕС поддержки не имела. Большинство предполагает, что это результат борьбы кремлевских башен
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930