Знайсці
28.08.2022 / 22:011РусŁacБел

«І на гэтым мікрабусе еду я па Беларусі». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Палітвязень-нашанівец Андрэй Скурко ў лісце да жонкі Паўліны прыслаў новы дзіцячы верш. Завецца верш «Мікрааўтобус», і ён ужо пятнаццаты з цыклу пра машынкі.

Тамашык, сын Андрэя Скурко. Перадусім для яго гэтыя вершы і пішуцца

Белы свой мікрааўтобус

Называю я «мікробус».

І на гэтым мікрабусе

Еду я па Беларусі.

Па шашы ляцім у Брэст —

У бабулі там агрэст,

І клубніцы, і арэхі,

Буг і Мухавец там рэкі.

Бачым замкі на гары

У Наваградку й Міры.

А ў Браславе і Мёрах

Пакупаемся ў азёрах.

Ля Дняпра на паплавах

Мы пабачым журава.

А ля самае сталіцы

Пад Заслаўем ёсць чарніцы.

І на ўсіх шляхах-дарогах

Мы машын спаткаем многа

Грузавых і легкавых —

Во нагледжуся на іх!

Тамашык з мамай

А тым часам вёршы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
хамса ў тамаці/адказаць/
28.08.2022
сумныя вочы ў дзіця (
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера