Знайсці
29.08.2022 / 22:203РусŁacБел

У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру

На фасадзе пяціпавярховага дома па адрасе Ленінская, 17 з’явіўся мурал «Каханне». У яго аснове — гісторыя кахання хлопца і дзяўчыны з двух варожых адно аднаму плямёнаў, пераказаная ў песні «Песняроў». Героі мурала — сучаснікі, якія сімвалізуюць будаўніцтва гарадоў па прынцыпах згоды гарадской культуры і прыроды, піша Hrodna.life. 

Мурал у Лідзе. Фота: Urban Myths

У аснове сюжэту лідскага мурала — гісторыя кахання. Калісьці гэты рэгіён быў на стыку некалькіх культур: балтаў, славян і яцвягаў — племені дайнова. Некаторыя гісторыкі лічаць, што Ліда нейкі час была цэнтрам легендарнага Дайноўскага княства. Аўтары мурала натхніліся адной з песень ансамбля «Песняры» — «Дайнова». У ёй расказана рамантычная гісторыя дзяўчыны-яцвяжкі (дайнова) і хлопца-ліцвіна, з якіх і пачалося мірнае суіснаванне раней варожых адно аднаму плямёнаў. Героямі карціны на пяціпавярховіку сталі сучасныя маладыя людзі, якія, як іх продкі, ствараюць будучыню горада на прынцыпах кахання і творчасці. У іх вобразах таксама можна ўбачыць саюз пяшчотнага прыроднага пачатку і сучаснай гарадской культуры, падкрэсліваюць аўтары.

Аўтары мурала — вулічны мастак Яўген Сасюра (Mutus) з Пінска і выпускніца аддзялення манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў Лізавета Бутрыс (Мінск). Яўген Сасюра таксама быў адным з аўтараў новага гродзенскага мурала з Каложай у бурштыне (бульвар Ленінскага камсамола) і стваральнікам мурала «За марай» 2014 года (вуліца Белыя Росы). У сваіх працах мастак камбінуе рэалістычныя вобразы і прасякнутыя сімвалізмам меланхалічныя сюжэты.

Так ствараўся мурал у Лідзе

Муралы аб міфах для будучыні гарадоў

Мурал «Каханне» стаў сёмым у серыі сацыяльна-культурнага праекта «Традыцыі дзеля будучыні», прысвечанага 100-годдзю Беларусбанка. Дзесяць аўтарскіх манументальных роспісаў у розных гарадах Беларусі мастакі арт-супольнасці Urban Myths ствараюць у партнёрстве з банкам. Праз пераасэнсаванне гісторыі і фальклору аўтары імкнуцца ствараць выявы, якія б натхнялі беларусаў рухацца наперад, абапіраючыся на багаты культурны бэкграўнд краіны. Мурал на бульвары Ленінскага камсамола таксама з’явіўся ў рамках гэтага праекта.

Мурал на бульвары Ленінскага Камсамола ў Гродне. Фота ад Алега Ларычава, крыніца: Urban Hrodna

Мурал «Летуценнікі» ў Мазыры. Аўтар Глеб Каштанаў. Фота: mustact.by

Мурал «Вытокі» ў Полацку. Аўтар Глеб Каштанаў. Крыніца фота: «Віцебскія весці»

Мурал «Адраджэнне» ў Бабруйску. Аўтар Яўген Сасюра. Фота: mustact.by

Мурал «Прастора натхнення» ў Віцебску. Аўтар Глеб Каштанаў. Фота: mustact.by

Мурал «Шлях да мары» ў Пінску. Аўтар Яўген Сасюра. Фота: mustact.by

Urban Myths (раней Signal) — супольнасць і цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў, які імкнецца да паляпшэння гарадской прасторы ў Беларусі і павышэння актыўнасці гараджан. З 2013 года ён курыруе стварэнне манументальных мастацкіх роспісаў беларускімі і замежнымі мастакамі. Праекты Urban Myths рэгулярна трапляюць у міжнародныя агляды найлепшага сусветнага стрыт-арту. Супольнасць існуе з 2011 года, праводзіць акцыі MustAct-MustArt. За ўвесь час з праектам працаваў 31 мастак. Яны стварылі каля 50 буйных выяў у Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску і іншых гарадах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Лёля Фирсовна Соломончик/адказаць/
29.08.2022
Про кохание, это хорошо.
0
дзічка Макса Дызайнера/адказаць/
29.08.2022
прыгожыя муралы. па-добраму зайздрошчу.

бо ў нашым раёнчыку ў гэтым годзе таксама з'явіўся мура... на тарцы шматпавярховіка ўверсе вялікі (то бок на ўвесь тарэц) чырвона-зялёны флаг карава намалявалі. ну пэўна "дызайнеры" з жкх, а хто яшчэ?
казалі мне, што дзесьці сярод тых дамоў (гэта новыя дамы) мянтоўскі дом... пэўна ён і ёсць. а можа і не адзін. бо там цэлы квартал чырвона-зялёных дамоў. я шчэ з сумам жартавала, як іх фарбавалі - о. гэта мне "на радасць" пэўна. дык мала таго - на табе шчэ й гіганцкі антыдызайнерскі флаг
0
дзічка Макса Дызайнера/адказаць/
30.08.2022
я расказвала... калі час падыйшоў малому ў садок ісці (а мы ўсталі ў чаргу па садзік ад нараджэння, як мае быць) і вось, як час падыйшоў, мы пайшлі ў тый садок, да якога быццам бы замацаваныя былі... а нам такія, як апошні аргумент - ваш муж міліцыянер?
- канечне не, - кажу
- ну значыць дасвідання
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930