Знайсці
01.09.2022 / 16:018РусŁacБел

Як прыбраць на белым адзенні плямы ад поту? Спосаб нашых бабуль

Адзін раз надзелі белую кашулю, а на ёй ужо жоўтыя плямы ад поту? Не хвалюйцеся, з дапамогай гэтага спосабу вы лёгка іх пазбавіцеся.

Фота: pixabay.com

Спёка і стрэс прымушаюць нас больш пацець, і нішто так не псуе знешні выгляд, як жоўтыя плямы ад поту. Дзякуючы простаму сродку, якім карысталіся яшчэ нашы бабулі, мы хутка і проста пазбавімся ад гэтых плямаў, піша onet.pl.

Нам спатрэбяцца некалькі рэчываў, якія звычайна ёсць у кожным доме: воцат, харчовая сода і лімон. Наліце ў кубак крыху воцату, выцісніце ў гэты ж кубак сок лімона і дадайце сталовую лыжку харчовай соды, добра ўсё перамяшайце.

Гэтую сумесь трэба нанесці лыжкай на пляму, расцерці і пакінуць яе там на 15 хвілін. Потым проста прапаласкайце адзенне халоднай вадой і адпраўце яго ў пральную машыну. Вынік? Белая кашуля без плямаў!

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Колькі пачак парашку можна было купіць на сярэдні заробак летась і цяпер? Розніца каласальная

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
уксус/адказаць/
02.09.2022
Выблінка, шчолак гасяць. грамацей. дык навошта 2 кіслаты? 
0
Выблінка/адказаць/
02.09.2022
уксус -> увогуле гэта нейтралізацыя, такая назва, працэс узаемнага "гашэньня". Грамацей памятае, што такое кіслотна-шчолакавы баланс. :)
0
укус/адказаць/
02.09.2022
Выблінка, вы невыносны. чым вас нейтралізаваць?)

сок лімона да таго ж сам можа пакідаць плямы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930