Знайсці
01.09.2022 / 17:50РусŁacБел

Meta дадасць платныя функцыі ў Facebook, Instagram і WhatsApp

Карпарацыя Марка Цукерберга Meta занялася распрацоўкай новых платных функцый для сацыяльных сетак Facebook, Instagram і мэсэнджара WhatsApp. Пра гэта паведамляе The Verge са спасылкай на ўнутраную рассылку Meta для супрацоўнікаў.

Для гэтага Meta стварыла спецыяльнае падраздзяленне. Яго задача — распрацоўка платных функцый, якія дапамогуць Meta кампенсаваць рэкламныя даходы, якія выпадаюць з-за новай палітыкі прыватнасці Apple. Узначаліў групу пад назвай New Monetization Experiences («Новы вопыт манетызацыі») Праціці Райчудхуры, які раней кіраваў даследчым аддзелам Meta.

Віцэ-прэзідэнт Meta па манетызацыі Джон Хегеман, у сваю чаргу, заявіў, што, нягледзячы на распрацоўку новых платных функцый, кампанія не плануе дазваляць карыстальнікам Facebook, Instagram і WhatsApp хаваць рэкламу ў праграмах за грошы. Якія новыя платныя функцыі распрацоўвае Meta, ён не ўдакладніў, але выказаў надзею, што карыстальнікі імі зацікавяцца і будуць гатовыя плаціць.

Тым часам стала вядома, што сацсетка Twitter вясной хацела ўвесці манетызацыю кантэнту для дарослых праз платныя падпіскі паводле прынцыпу OnlyFans. Але ў выніку яна адмовілася ад ідэі, паколькі не спраўляецца з мадэрацыяй нават наяўнага кантэнту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930