Знайсці
01.09.2022 / 18:22РусŁacБел

Аблава ў Лельчыцах: ГУБАЗіК затрымаў каля пяці жыхароў

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні па палітычных прычынах жыхароў райцэнтра Лельчыцы на Гомельшчыне.

Адзін з затрыманых — дырэктар мясцовага СТА Сяргей Бараноўскі.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама сілавікі прымушаюць мужчыну на відэа назваць свой «высокі заробак» — 1000 беларускіх рублёў.

Другую затрыманую завуць Аліна Федаровіч. У відэа дзяўчына кажа, што была падпісаная на «экстрэмісцкія каналы», аднак пазней ад іх адпісалася.

Як паведамляюць сілавікі, «зафіксаваныя факты яе зносін са здраднікамі праходзяць праверку ў Следчым камітэце на прадмет дапамагання экстрэмісцкай дзейнасці».

Пад «здраднікамі» лукашысты маюць на ўвазе ўдзельнікаў руху за свабодныя выбары і аднаўленне дэмакратыі і канстытуцыйнай законнасці ў краіне.

Жыхары Лельчыц кажуць, што ўсяго палітычная паліцыя затрымала каля пяці чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
56
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930