Знайсці
01.09.2022 / 23:02РусŁacБел

У Расонскім раёне знайшлі цела жанчыны, якая прапала два гады таму

У канцы жніўня мужчына, які жыве за мяжой, даслаў у беларускую міліцыю ліст з просьбай дапамагчы знайсці ягоную сястру, якая жыве ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, бо ўжо два гады ён не можа з ёй звязацца. У выніку высветлілася, што жанчына была забітая і закапаная ў двары свайго дома, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Міліцыянты падчас праверкі знайшлі яе дом і чалавека, з якім яна жыла раней. 50-гадовы мужчына сказаў, што сужыцелька памерла яшчэ ў 2020 годзе, а ён знайшоў яе мёртвай і пахаваў у двары.

Следча-аператыўная група эксгумавала парэшткі 55-гадовай жанчыны. Быў праведзены допыт яе былога сужыцеля, які раней быў судзімы за катаванне, прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў і ўхіленне ад пакарання («хіміі»).

Падчас допыту ён прызнаўся, што жанчына памерла не сама — два гады таму падчас сваркі ён ударыў яе, а калі зразумеў, што яна памерла, то, спалохаўшыся турмы, закапаў цела ў двары і нікому пра гэта не казаў.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу аб забойстве па ч. 1 арт. 139 КК. Цяпер ён затрыманы, вядуцца следчыя дзеянні. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
20
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930