Знайсці
02.09.2022 / 15:172РусŁacБел

Доктарку з 30-гадовым стажам асудзілі да калоніі і вялікага штрафу

У Мінскім гарадскім судзе 1 верасня асудзілі па «справе Зельцэра» палітзняволеную Наталлю Нікіціну, якая амаль 30 гадоў адпрацавала лекаркай. 

Наталля Нікіціна. Фота з прыватнага архіва

За каментарыі ў сацсетках яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла Наталлі адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф у 200 базавых велічынь (6400 рублёў), паведамляе «Вясна». 

Жанчыну затрымалі 29 верасня 2021 года наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. За некалькі гадзін да затрымання ёй паведамілі пра звальненне. Наталлю затрымалі па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

За кратамі ў жодзінскай турме яе ўтрымлівалі амаль 11 месяцаў. У Наталлі двое сыноў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18
02.09.2022
Абсолютно всех судей и прокуроров потом придётся менять!
02.09.2022
EMIL , и сьледчых
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930