Знайсці
02.09.2022 / 16:122РусŁacБел

Мінскі вартаўнік страціў на фэйкавай біржы больш за 90 тысяч рублёў

Улетку на вочы 60-гадоваму вартаўніку трапіўся сайт, які прапаноўваў павялічыць прыбытак з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы. Мужчына пакінуў на сайце свой тэлефон, неўзабаве з ім звязаўся менеджар. Чалавеку дапамаглі зарэгістравацца ў біржавой сістэме. І гэта, як аказалася, стала пачаткам вялікіх непрыемнасцяў.

Даверыўшыся парадам «экспертаў», пацярпелы выконваў усе іх патрабаванні, нават падпісаў пагадненне, паводле ўмоваў якога, неабходна было ўносіць штомесяц не менш як 350 даляраў.

Калі на рахунку было ўжо 84 тысячы даляраў, яму прапанавалі ўдзельнічаць у конкурсе брокераў, у якім у яго згарэлі амаль усе сродкі. Прадстаўнік «біржы» прапанаваў мужчыну атрымаць страхоўку, для гэтага трэба было ўнесці 50 тысяч даляраў, але сышліся на 14 тысячах рублёў.

Мінчук урэшце наважыўся абнаявіць свае даходы, але менеджары запатрабавалі аплаціць падатковыя зборы. Пасля таго яны доўга не выходзілі на сувязь, і пацярпелы напісаў зварот на сайт кампаніі. Атрымаўшы адказ, ён зразумеў, што стаў ахвярай махляроў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
02.09.2022
Если 60-летний охранник, имеющий 40 тысяч $ для инвестиций - бывший силовик, то судьба поступила с ним правильно. Отобрала все незаработанные деньги честных налогоплательщиков.
0
Вар’ят/адказаць/
05.09.2022
По соотношению IQ/жадность вполне тянет на бывшего карателя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930