Знайсці
02.09.2022 / 20:45РусŁacБел

На «Гродна Азоце» два супрацоўнікі атруціліся аміякам, яны ў бальніцы

У пятніцу стала вядома пра здарэнне на «Гродна Азоце». Як паведаміў канал Hrodna one Love, два супрацоўнікі атруціліся аміякам, яны ў бальніцы ў аддзяленні таксікалогіі. Адзін з іх знаходзіцца ў коме, іншага дапытвалі следчыя.

Фота: Вікіпедыя

Паводле папярэдняй інфармацыі, якую здабыло «Зеркало», здарэнне адбылося ў цэху «Карбамід-3». Нібыта там «адбылася блакіроўка перадклапанаў на лініі аміяку і выхад прадукту».

Падчас рамонту ці абследавання не была адкрыта спецыяльная арматура, з-за чаго калону сінтэзу «сціснула вакуумам». А пацярпелыя якраз спускаліся ў яе для абследавання.

Афіцыйная інфармацыя пра сітуацыю з'явілася праз пэўны час у газеце «Гродненский химик»: 

«Паступіла паведамленне пра двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармлення дакументаў і ўзгаднення з кіраўніцтвам цэха Аміяк-3 прыступілі да ліквідацыі заўваг па выкананні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналагічнага аб'екта падраздзялення».

Пацярпелых рабочых, паводле выдання прадпрыемства, даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі на ведамасным медыцынскім абсталяванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930