Знайсці
04.09.2022 / 17:501РусŁacБел

«Бізнэс знойдзе шчыліны». Міністр сельскай гаспадаркі пра заходнія камплектуючыя для тэхнікі

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло пракаментаваў, выступаючы ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА, залежнасць сваёй галіны ад імпарту тэхнікі і камплектуючых да яе.

Паводле Брыло, імпартная залежнасць у беларускай сельскай гаспадаркі ёсць, але яна, маўляў, невялікая. «Па трактарах у нас 4% імпарту, 12% — па кормаўборачных камбайнах, 20% — па збожжаўборачных камбайнах», — сказаў міністр. І дадаў, што за кошт беларускай тэхнікі паступова гэтыя паказчыкі змяняюцца.

«Хоць ёсць некаторыя вузлы абсталявання ў перапрацоўчай галіне, якія пакуль замясціць складана. Але спробы рабіць трэба», — лічыць міністр.

Як звычайна, усе надзеі на Расію, з якой узгоднены пакет па імпартазамяшчэнні на 1,3 млрд даляраў, пераважна ў машынабудаванні.

Увогуле, Ігар Брыло ўпэўнены, што імпартныя пазіцыі па запасных частках да тэхнікі ў Беларусі не прападуць. Неабходныя камплектуючыя, маўляў, так ці інакш завозяцца ў краіну, таму што «бізнэс знойдзе шчыліны, якія яму трэба».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Верасень/адказаць/
04.09.2022
Неабходныя камплектуючыя, маўляў, так ці інакш завозяцца ў краіну, таму што «бізнэс знойдзе шчыліны, якія яму трэба»

Шчыліны то ен, мабыць, і знойдзе...
Але, як на гэтыя шчыліны адрэагуюць КГК, КДБ і МУС - і колькі іх вынаходнікам потым гадоў абломіцца.
Здаецца, што ў пошуку такіх"шчылін" і з`яўляецца карупцыя.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930