Знайсці
04.09.2022 / 18:271РусŁacБел

На стадыёне ў Плешчаніцах падлетка прыдушыў незамацаваны самалёт

Інфармацыя пра тое, што на плешчаніцкім стадыёне «Юнацтва» адбылася надзвычайная сітуацыя, пры якой пацярпеў вучань 10 класа, з'явілася ў тэлеграм-канале «Лагойск (не)афіцыйна». Мясцовыя чыноўнікі кажуць, што нічога страшнага, але Следчы камітэт думае, ці не ўзбудзіць крымінальную справу.

Парк вайсковай тэхнікі на тэрыторыі плешчаніцкага стадыёна «Юнацтва». Вясна 2022 года. Самалёт яшчэ толькі плануецца прывезці з Бярозы на Брэстчыне. Фота: logoysk.by

Старшыня Плешчаніцкага сельвыканкама Аляксандр Сідарэвіч, якога спыталі пра гэтае здарэнне адразу пасля таго, як пра яго пайшлі чуткі, сказаў:

«Самалёт стаіць на гэтым месцы прыкладна два месяцы. Для парка вайсковай тэхнікі сабраныя ўжо чатыры адзінкі. Плануецца, што ўсяго іх будзе 12. Наколькі мне вядома, самалёт замацаваны добра, усталяваны на цвёрдым пакрыцці. Пра выпадак, што там быў траўмаваны падлетак, я не чуў».

Аднак вартаўнік, які ў той вечар на стадыёне дзяжурыў, словы чыноўніка не пацвердзіў і расказаў «Мінскай праўдзе»:

«Самалёт вельмі дрэнна замацаваны, нос у яго падняты, задняя частка — апушчаная. А дзецям жа цікава па гэтым бамбардзіроўшчыку палазіць. Такая сітуацыя нас вельмі турбуе.

Вось і ў той вечар кампанія хлопцаў там забаўлялася, аднаго з іх прыціснула соплам самалёта. Добра яшчэ, што гэтае сопла не апусцілася на грудзі ці галаву, тады і да смяротнага зыходу было б недалёка. Але яго прыціснула дзесьці ў раёне жывата.

Сопла прыўздымалі і вызвалялі хлопца яго сябры, з якімі ён там быў, дапамагалі лыжнікі з вучылішча алімпійскага рэзерву, якія апынуліся побач. Я бачыў, як яго даставалі з-пад сопла».

Мікалай адзначыў, што ведае пацярпелага хлопца, яго імя, прозвішча і школу, у якой ён вучыцца. Пры гэтым, па словах вартаўніка, старшакласніку пасля гэтага выпадку хуткую дапамогу не выклікалі.

«Ён сам пайшоў дадому. Нават не кульгаў, хоць быў вельмі спалоханы, вядома.

Я ў панядзелак працую. Скажу нашаму дырэктару, каб ён патэлефанаваў дырэктару школы, дзе вучыцца хлопец. Можа быць, усе-ткі трэба зрабіць рэнтген».

У каментарыях да паведамлення падпісчыца канала «Лагойск (не)афіцыйна», якая прадставілася як маці падлетка, паведаміла, што хлопца «прывялі дадому яго сябры, якія яго не кінулі ў бядзе, як вартаўнік, які пасля падзення самалёта гнаў іх прэч, каб у яго на змене праблем не было. Вялікі дзякуй хлопцам, калі б яны не выцягнулі сына з-пад самалёта, страшна падумаць, чым усё магло скончыцца».

Пазней з'явілася інфармацыя, што Следчы камітэт Мінскай вобласці думае, ці не адкрыць па гэтым эпізодзе крымінальную справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
21
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
15
0
Валянціна/адказаць/
05.09.2022
Дык а старшыня сельвыканкаму за непрыхаваную хлусню адказваць будзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930