Знайсці
05.09.2022 / 15:268РусŁacБел

Спроба атручвання? Валерый Сахашчык самлеў за рулём. Яго абследуюць

Як стала вядома «Нашай Ніве», непрыемная гісторыя адбылася з «міністрам абароны» ў кабінеце Ціханоўскай, Валерыем Сахашчыкам. Сімптомы нагадваюць атручванне — за апошні час Сахашчык двойчы быў у бальніцы. Кульмінацыяй стала страта прытомнасці за рулём, аварыю прадухіліў сын афіцэра, спыніўшы машыну. 

Як вядома «Нашай Ніве», першы раз з дзіўнымі сімптомамі Сахашчык трапіў у бальніцу неўзабаве пасля заканчэння беларускай канферэнцыі ў Вільні

Пасля гэтага было некалькі сустрэч у ЕС, візіт ва Украіну. Па вяртанні, як нам вядома, у яго пачалі праяўляцца дзіўныя сімптомы, кульмінацыяй чаго стаў выпадак тыднёвай даўніны — палітык страціў прытомнасць за рулём. На шчасце, з ім ехаў сын, ён перахапіў руль і спыніў машыну. Гэта засцерагло ад аварыі. 

З улікам наяўнасці дзіўных сімптомаў, такіх, як бяссонніца і крытычна зніжаная працаздольнасць, блізкія да Сахашчыка людзі дапускаюць, што прычынай можа быць атручванне. 

Як нам вядома, праверка гэтай версіі плануецца ў знакамітай берлінскай клініцы «Шарытэ», дзе ў свой час быў на рэабілітацыі расійскі палітык Аляксей Навальны. 

Разам з гэтым, паплечнікі звяртаюць увагу на стан павышанай эмацыйнай мабілізацыі падпалкоўніка Сахашчыка ў апошні час, што было выклікана работай і сямейнымі абставінамі. Гэта таксама магло выклікаць праблемы са здароўем. 

Варта адзначыць, што апошнім часам лукашэнкаўскія прапагандысты адкрыта пагражалі прадстаўнікам дэмакратычных сіл за мяжой.

Чытайце таксама: Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Валерый Сахашчык — аўтарытэтны беларускі ваенны, былы камандзір брэсцкіх дэсантнікаў, які вырашыў далучыцца да руху за законнасць і перамены. 

У новаствораным Аб'яднаным кабінеце ён заняў месца прадстаўніка па абароне. 

Лічыцца, што ён — стваральнік і натхняльнік палка «Пагоня», касцяк якога складаюць былыя байцы сілаў спецыяльных аперацый Беларусі. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
12
Ого
37
Сумна
18
Абуральна
104
1
Valadzimir/адказаць/
07.09.2022
Вар’ят, "лепей бы" - гэта "хацелка". А "хацелкі" і рэальнасьць, як вядома, рэчы абсалютна розныя. "Хацелкі" нічым не абмежаваныя, а вось рэальнасьць існуе па строгіх законах. І каб першую пераўтварыць у другую, неабходны план, распрацаваны з улікам гэтых законаў. І калі нейкую "хацелку" ніяк не атрымліваецца пераўтварыць у рэальнасьць, значыцца план яе рэалізацыі памылковы - законы рэальнасьці больш складаныя, чым гэта здаецца "хацельшчыку". 
0
профітроль з чарніламі "Бацькоўскае" (“Минск Кристалл”. Цена за 0,7 литра – 3 рубля.)/адказаць/
07.09.2022
проста перабраў з нагрузкамі?

якімі? палітычнымі? ці фізічнымі?

і гэта беларускі Чэрчыль? НН, вы здзекуецеся? якія нахрузкі?

бо ж сапраўдны Чэрчыль, як памятаецца, быў казаў - „Я всегда следовал правилу: не беги, если можешь стоять; не стой, если можешь сидеть; не сиди, если можешь лежать.“

4
антисвета/адказаць/
07.09.2022
а мне еще понравилось тогда, как света сказала, представляя сахащика - вот наше самое главное приобретение

извините, но... так о вещи говорят. и сразу же хочется спросить - сколько? сколько стоило это самое главное приобретение?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930