Знайсці
05.09.2022 / 17:592РусŁacБел

Асудзілі дзяўчыну, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку

Стала вядома, што сёння асудзілі Ганну Тукаву — дзяўчыну, якая 1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацка, выйшла з антываеннай акцыяй. Вядома, што ёй прызначылі штраф (у яе маленькае дзіця, таму на «суткі» яе адправіць не маглі), але на волю яна так і не выйшла — на Ганну быў складзены яшчэ адзін пратакол, піша «Вясна».

Нагадаем, што 1 верасня ў гімназіі адбывалася выступленне людзей у вайсковай форме. Падчас пратэсту да дзяўчыны падышоў супрацоўнік школы, а затым міліцыянт вывеў яе з тэрыторыі.

Чытайце таксама:

У Наваполацку на школьнай лінейцы падчас выступу падлеткаў у вайсковай форме дзяўчына правяла антываенную акцыю. Яе затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка-музыка/адказаць/
05.09.2022
Вядома, што ёй прызначылі штраф (у яе маленькае дзіця, таму на «суткі» яе адправіць не маглі), але на волю яна так і не выйшла — на Ганну быў складзены яшчэ адзін пратакол, піша «Вясна». Як гэта зразумець - на суткі нельга, а не выпусціць на волю можна! Я заблытаўся!
05.09.2022
Живє Беларусь! Живє Ганна Тукава!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера