Знайсці
05.09.2022 / 23:366РусŁacБел

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Большасць пральных машын маюць тры аддзяленні для мыйных сродкаў. Аказваецца, што многія людзі ўяўлення не маюць, для чаго выкарыстоўваюцца некаторыя адсекі, асабліва крайні правы, пазначаны літарай I. Але ад правільнага выбару адсеку для мыйнага сродку залежыць шмат.

Большасць людзей выкарыстоўваюць пральны парашок або вадкасць і апалосквальнік. Чаму ж, калі звычайна выкарыстоўваем два адсекі, а ў пральнай машыне іх тры?

Адсек для апалосквальнікаў ведаюць амаль усе — ён пасярэдзіне і ў ім звычайна ёсць адзнака «MAX». У яго нельга класці парашок, бо гэта прывядзе да таго, што вопратка будзе нявымытай, дрэнна папранай і грубай, а таксама будзе пахнуць парашком. Да таго ж, такія рэчы могуць выклікаць сып ці алергію.

Дык што ж трэба класці ў якую ячэйку і навошта патрэбная загадкавая трэцяя?

Фота: inthewash.co.uk

Аддзяленне пасярэдзіне, якое часта пазначанае сімвалам кветкі, прызначанае для змякчальных сродкаў — апалосквальнікаў ці іншых сродкаў для змякчэння тканіны. У яго таксама можна змясціць самаробны сродак з воцату і эфірнага алею. Ён працуе не горш за магазінны. Мы ўжо пісалі пра гэтыя хатнія рэцэпты — пачытайце і паспрабуйце!

Адсек з сімвалам I (звычайна — крайні правы) прызначаны для мыйных сродкаў для папярэдняга мыцця. Яно патрэбнае для моцна забруджанай бялізны — на гэтым этапе можна дадаваць адбельвальнікі, адмысловыя сродкі для барацьбы з плямамі або адмысловыя сродкі для папярэдняга мыцця.

Адсек з сімвалам II прызначаны для мыйнага сродку для асноўнага мыцця.

Чытайце яшчэ:

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Нейрабіёлаг прапанаваў пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць знізіць рызыку дэпрэсіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.09.2022
3-ти адсек, пазначаны літарай I... вох ужо мне гэтыя літатары-журналісты-хімікі... не літарай, а лічбай 1

3 адсек, пазначаны лічбай 1... гэта ж трэба так нахімічыць
06.09.2022
а чаго вы ўсе смяецеся… ёсць такія людзі, што інструкцыі не чытаюць. асабіста ведаю такіх. прычым яны дактары. але яны русскія. па-мойму, яны і да лекаў не чытаюць інструкцыі
07.09.2022
3-я, По видимому это в порядке использования. I - предварительная стирка. II - основная.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера