Знайсці
06.09.2022 / 18:41РусŁacБел

У Гродне адкрылі новы цэнтр для людзей у патрэбе

Сацыяльна-бытавы комплекс для людзей у патрэбе адкрылі ў Гродне. Ён размяшчаецца на вуліцы Маркса, 27, на тэрыторыі былога брыгіцкага кляштара. Адкрыццё было запланавана да Дня горада, піша Hrodna.life.

Комплекс — асобны новы будынак, размешчаны на тэрыторыі кляштара, ля ўваходу з боку Дома сувязі. У гэтым месцы людзі ў нястачы змогуць бясплатна паабедаць, прыняць душ і папраць рэчы. Сталовая разлічаная на 25 чалавек адначасова, кухары плануюць гатаваць больш за сто абедаў штодзень.

Будынак пабудавала каталіцкая суполка Caritas пры падтрымцы Гродзенскага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Комплекс разлічаны на людзей, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, бяздомных або тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Увогуле манахіні кормяць бяздомных у Гродне з 1996 года. Раней іх кармілі на вуліцы Маладзёжнай у манастыры назаратанак. Да 2019-га Caritas дапамагаў сваімі сіламі і дзякуючы спонсарам. Са снежня 2019 года да фінансавання далучылася адміністрацыя Ленінскага раёна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера