Знайсці
06.09.2022 / 18:52РусŁacБел

Аўтамабільны рынак Беларусі скараціўся на 83,9%

У жніўні 2022 года ў Беларусі дылерамі было прададзена ўсяго 542 машыны. Такім чынам, аўтамабільны рынак легкавых аўтамабіляў Беларусі скараціўся на 83,9%, або на 2834 штук, у параўнанні са жніўнем 2021-га. Пра гэта паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

Па выніках 8 месяцаў 2022 года на рынку лідзіруе марка LADA з вынікам 3490 аўтамабіляў. У тройцы лідараў таксама знаходзяцца брэнды Geely і Kia.

Усяго з пачатку года ў Беларусі прададзена 11 764 новых легкавых аўто.

Чаканы ўзровень продажаў у найбліжэйшыя месяцы шмат у чым будзе вызначацца аб'ёмам рэалізацыі Geely, заўважаюць спецыялісты. Без уліку продажаў айчыннага вытворцы рынак наўрад ці пераадолее мяжу ў 500 легкавых аўтамабіляў у месяц.

Пры гэтым асартымент новых аўтамабіляў ад дылераў працягвае скарачацца. Калі годам раней дылерамі-членамі БАА на рынку былі прадстаўлены 112 мадэляў новых аўтамабіляў, то ў жніўні 2022 года — толькі 36.

Чытайце таксама:

Завод «БелДжы» плануе выпусціць да канца года 12 тысяч аўтамабіляў

У верасні завод «БелДжы» плануе выйсці на поўную магутнасць 

Беларускі рынак застанецца без аўтамабіляў?

«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930