Знайсці
06.09.2022 / 19:384РусŁacБел

«Камендант» акупаванага Бярдзянска памёр у бальніцы

Пра тое, што падарваны сёння ў сваёй машыне Арцём Бардзін, «камендант» акупаванага расійскімі войскамі Бярдзянска Запарожскай вобласці, памёр у бальніцы, паведаміў у сваім тэлеграм-канале расійскі прапагандыст Юрый Кацёнак. 

Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці афіцыйна пацвердзілі смерць высокапастаўленага акупацыйнага чыноўніка.

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Бардзін, падарвалі ў Бярдзянску сёння днём.

Пасля выбуху паступалі звесткі аб перастрэлцы, аднак Уладзімір Рогаў (раней ён уваходзіў у «вайскова-грамадзянскую адміністрацыю» Запарожскай вобласці, а цяпер расійскія інфармагенцтвы прадстаўляюць яго як кіраўніка аб'яднання «Мы разам з Расіяй») паведаміў ТАСС, што насамрэч у машыне Бардзіна выбухнуў боекамплект.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
3
Чарка плюс шкварка/адказаць/
06.09.2022
Рубам, Беларусь ужо больш за паўгода акупавана i нiчога, цiшыня, умiнаюць шашлыкi за обе шчокi на гарадзкiх пякнiках vulica ezha, яшчэ i таўпяцца па квiткi у чэргах
2
a.hto.tam.idze/адказаць/
06.09.2022
Цяжка быць калабарантам сёння ў акупаванай Украіне. Можа, ім квіткі на малако даваць за цяжкасць?
0
Woodoo Cult /адказаць/
07.09.2022
a.hto.tam.idze, не, ім трэба даваць квіткі на канцэрт кабзона)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930